[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Скаліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Скаліца
Skalica
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1217
Першая згадка
Плошча
60,01 км²
Вышыня цэнтра
186 м
Насельніцтва
15 013 чалавек (2002)
Шчыльнасць
251 чал./км²
Нацыянальны склад
славакі (95 %), чэхі (4 %)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421 34
Паштовы індэкс
909 01
Аўтамабільны код
SI
Афіцыйны сайт
Скаліца на карце Славакіі
Скаліца (Славакія)
Скаліца

Ска́ліца (славацк.: Skalica, ням.: Skalitz, венг.: Szakolca) — горад у Заходняй Славакіі на мяжы з Чэхіяй, раённы цэнтр.

У Скаліцы жыве каля 15 тыс. жыхароў, горад з’яўляецца культурным цэнтрам Паўночнага Загор’я.

Першыя людзі пасяліліся ў наваколлях Скаліцы яшчэ ў часы неаліту, каля 4000 гадоў да нашай эры. Горад уваходзіў у склад Вялікай Маравіі, але згаданы быў упершыню ў 1218 г. ужо ў складзе Венгерскага каралеўства.

У 1372 г. венгерскі кароль Людовік I Вялікі падаў Скаліцы правы вольнага каралеўскага горада, якія дазвалялі гораду пабудаваць крапасныя сцены, вызвалялі гараджан ад падаткаў і да т.п.. Дзякуючы далейшаму заступніцтву Жыгімонта Люксембургскага, Скаліца ператвараецца ў важны гандлёвы цэнтр Венгерскага каралеўства, а ў XVII стагоддзі становіцца пятым па велічыні горадам Славакіі.

У канцы XIX стагоддзя Скаліца, нароўні з Марцінам і Ружамберкам, становіцца адным з цэнтраў славацкага руху супраць гвалтоўнай мадзьярызацыі славакаў.

У 1918 г. Скаліца была некалькі дзён сталіцай Славакіі, а з 1919 горад уваходзіць у склад Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітавага разводу» з 1993 года горад у складзе Славакіі.

У Скаліцы захавалася нямала славутасцей:

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]