[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Севан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севан
арм.: Սևան, Սևանա լիճ
арм.: Գեղամա ծով (інш. назва)
Фатаграфія Севана
Фатаграфія Севана
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1 896 м
Даўжыня
  • 78 км
Шырыня 56 км
Плошча 1 243 км²
Аб’ём 33,2 км³
Найбольшая глыбіня 100 м
Сярэдняя глыбіня 30 м
Гідралогія
Празрыстасць 4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 647 км²
Упадаюць Вардэніс, Мартуні, Аргічы, Астхадзор, Гаварагет, Цакар, Дзкнагет
Выцякаюць Раздан
Размяшчэнне
Размяшчэнне Арменія
Краіна
Севан (Арменія)
Севан
Севан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сева́н[1] (арм.: Սևանա լիճ) — возера ў Арменіі, на вышыні 1900 м; найбольшае з азёр Каўказа.

Плошча — 1240 км². Глыбіня да 83 м. Выцякае рака Раздан. Воды Севана і Раздана выкарыстоўваюцца Севанскім каскадам ГЭС. Для папаўнення вод Севана пабудаваны тунэль (49 км) для перакідання ў возера вод р. Арпа. У 1978 годзе створаны прыродны нацыянальны парк «Севан».[2].

Севан аточаны горнымі хрыбтамі: з паўночнага захаду — Памбацкім, з паўночнага ўсходу — Арэгуні, з паўднёвага ўсходу — Севанскім і Усходне-Севанскім, з захаду — Гегамскім, з поўдня — Вардэніскім хрыбтамі.

Возера прэснаводнае, водная паверхня мае лазурна-сіні колер. Севан — адзіная буйная гарантаваная крыніца свежай вады ў Арменіі.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Севан (руск.). Большой энциклопедический словарь (22 лістапада 1997). Праверана 24 сакавіка 2015.