[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Раклет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раклет
фр.: raclette
Раклет з адварнай бульбай і салёнымі агуркамі
Раклет з адварнай бульбай і салёнымі агуркамі
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Швейцарская кухня
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раклет (фр.: Raclette; ад фр.: Racler — скабліць, скрэбці) — швейцарская нацыянальная страва, што гатуецца з расплаўленага тлустага сыру.

Першыя згадкі аб страве ўтрымліваюцца ў манастырскіх рукапісах кантонаў Обвальдэн і Нідвальдэн, якія распавядаюць аб пажыўным «смажаным сыры», які гатуюць пастухі ў Альпах у Вале. Пастухі клалі галоўку сыру блізка да агню і саскрабалі павольна гарачы сыр. Сучасны раклет сервіруюць з бульбай, марынаванымі агуркамі, мастардай, рознымі відамі вяндліны. Існуе мноства гатункаў сыру для раклета, які выпускаецца з часнаком, чырвоным перцам або з казінага малака. Сучасны раклет гатуецца ў спецыяльнай настольнай печцы — раклетніцы, для саскрабання гатовага раклета існуе адмысловы раклетны нож.

Зноскі