Шы цзін
Шы цзін | |
---|---|
Жанр | паэзія |
Аўтар | розныя аўтары[d] |
Мова арыгінала | старажытнакітайская мова[d] |
Дата напісання | VII стагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Шы цзін» або «Кніга песень» (кіт.: 詩經 Shī Jīng) — першы вядомы зборнік вершаў і песень на старажытнакітайскай мове. Складаецца з 305 вершаў і песень, некаторыя з якіх датуюцца прыблізна 1000 г. да н.э. З’яўляецца адной з Пяці класічных кніг.
Лічыцца, што больш за палову вершаў першапачаткова былі народнымі песнямі.
Каментарыі
[правіць | правіць зыходнік]Існавалі чатыры школы каментараў «Шы цзіна»: Ці (齊), Лу (魯), Хань (韓), і Мао (毛). Тэксты першых дзвюх школаў не зберагліся, тэксты школы Хань зберагліся часткова, а каментарыі школы Мао сталі класічнымі.
Версія тэкстаў у перадачы школы Мао (毛詩) стала класічнай. Аднак да нас часткова дайшлі і іншыя версіі тэксту, з нязначнымі адрозненнямі, што сведчаць пра вусную перадачу тэксту: замены іерогліфаў заснаваныя на падабенстве вымаўлення, а не напісання.
Лінгвістычнае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]«Шы цзін» — адзін з першых помнікаў старажытнакітайскай паэзіі, і яго архаічнасць абумовіла яго значэнне як матэрыялу для рэканструкцыі фанетычнай сістэмы старажытнакітайскай мовы.
Вершаваны характар тэкстаў дазваляе выкарыстоўваць рыфмы для рэканструкцыі сістэмы фіналяў. Рэканструкцыя асноўваецца на дапушчэнні, што сістэма рыфмоўкі ў старажытнакітайскай мове супадала ў сістэмай рыфмоўкі ў сярэднякітайскай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Старостин С. А. Реконструкций древнекитайской фонологической системы. — М., 1989.