[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Шхеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шхеры каля горада Наанталі

Шхеры (нарв.: sker — скала ў моры) — архіпелаг, які складаецца з дробных скалістых астравоў, падзеленых вузкімі пралівамі і якія пакрываюць значную частку прыбярэжнай марской паласы. Кожны з такіх астраўкоў ў асобнасці называецца «шхера».

Паходжанне шхер

[правіць | правіць зыходнік]

Шхеры паўсталі ў выніку ледавіковай эрозіі часткі мацерыка, якая ў выніку была затопленая морам так, што над паверхняй засталіся выступаць толькі самыя высокія ўчасткі сушы ў выглядзе астравоў, астраўкоў ці нават асобных скал.