Шахцёр
Шахцёр — горнарабочы, які працуе ў шахце[1].
Палітычная актыўнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сувязі з цяжкімі і напружанымі ўмовамі працы[2][3], палітычная актыўнасць шахцёраў з'яўляецца павышанай.
На працягу XX стагоддзя шахцёрамі было праведзена мноства забастовак з сацыяльнымі і палітычнымі патрабаваннямі. Прыкладамі палітычных забастовак шахцёраў з'яўляюцца забастоўка брытанскіх шахцёраў у 1984-1985 гадах, забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе, забастоўка шахцёраў Данбаса (1989-1990-я гады). Прыкладамі сацыяльных забастовак з'яўляюцца хусінскае паўстанне і забастоўка шахцёраў у даліне Жыу (1977).
Для адстойвання сваіх патрабаванняў шахцёры аб'ядноўваюцца ў галіновыя прафсаюзы. Адным іх самых вядомых прафсаюзаў шахцёраў з'яўляецца Нацыянальны саюз гарнякоў з Вялікабрытаніі, які выступаў арганізатарам забастовак у 1984-1985 гадах. У Беларусі шахцёры аб'яднаны ў Беларускі незалежны прафсаюз.
Вядомыя шахцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Рыгоравіч Стаханаў - заснавальнік стаханаўскага руху ў СССР
- Мікіта Аляксеевіч Ізотаў - ініцыятар ізотаўскага руху
- Герберт Кларк Гувер - 31-ы прэзідэнт ЗША, да прэзідэнцтва працаваў шахцёрам