Чадска-лівійскі канфлікт
Чадска-лівійская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Халодная вайна, Першая грамадзянская вайна ў Чадзе | |||
Дата | 29 студзеня 1978 — 11 верасня 1987 | ||
Месца | Чад | ||
Прычына | грамадзянская вайна, тэрытарыяльная спрэчка, барацьба Лівіі з уплывам Францыі | ||
Вынік | перамога Чада | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чадска-лівійская вайна — ваенныя дзеянні на тэрыторыі Чада з 1978 па 1987 год, у якіх былі задзейнічаны арміі Лівіі, СССР, Францыі і ўзброеныя сілы розных партый Чада. Канфлікт працякаў на фоне чадскай грамадзянскай вайны.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Матывацыяй лідара Лівіі М. Кадафі ўмяшання ў грамадзянскую вайну ў Чадзе, якая шла з 1965 года, сталі намеры вярнуць паласу Аўзу, вузкую паласу тэрыторыі паміж Чадам і Лівіяй, на якую Лівія прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Па дамове 1935 г. паміж Францыяй і Італіяй паласа адышла апошней, затым ў 1955 годзе быў заключаны дагавор паміж Лівіяй і Францыяй, па якому тэрыторыя перадавалася Парыжу. Пасля распаду французскай каланіяльнай імперыі паласа Аўзу перайшла да Чада. Акрамя таго, лівійская ідэя дзяржава мас прадугледжвала аб’яднанне ўсіх арабскіх дзяржаў і стварэнне саюзнай дзяржавы на поўдзень ад Лівіі, з перспектывай распаўсюджвання ўплыву Лівіі на ўсю Цэнтральную Афрыку, і паслабленне ўплыву Францыі[6].
Ход вайны
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак вайны
[правіць | правіць зыходнік]29 студзеня 1978 года армія Лівіі ўварвалася ў Паўночны Чад. Першая значная бітва паміж лівійска-паўстанцкімі войскамі і ўрадавай арміяй адбылася вакол Фая-Ларжо. Лівійцы, як здаецца, непасрэднага ўдзелу ў штурме не бралі; паводле схемы, якая ў далейшым стане традыцыйнай для гэтага канфлікту, яны забяспечвалі артылерыйскую, авіяцыйную і бранятанкавую падтрымку ўдарным групам паўстанцаў. У гэтай бітве Чад адтрымаў перамогу[7].
Пасля гэтага лівійская армія сышла з Чада, аднак ў 1979 годзе адбылося новае ўварвання, якое таксама апынулася правальным.
У 1980 сутыкненні паміж урадавымі атрадамі і лівійскай арміяй і апазіцыйнымі сіламі аднавіліся. У кастрычніку 1980 лівійскія войскі з паласы Аўзу аказалі падтрымку атрадам паўстанцаў. Пасля меркавалася наступленне на поўдзень у кірунку сталіцы[8]. Аперацыя пачалася 6 снежня сіламі ўдарнай бранятанкавай групоўкі, якая складалася з савецкіх танкаў Т-54 і Т-55; па непацверджаных сведчаннях, у аперацыі ўдзельнічалі ваенныя саветнікі з Савецкага Саюза і ГДР. Нджамена была захоплена 16 снежня[2].
24 чэрвеня 1983 года аб’яднаныя сілы апазіцыі і Лівіі ўзялі Фая-Ларжо — асноўны апорны пункт урадавых войск у Паўночным Чадзе.
Аперацыя «Манта»
[правіць | правіць зыходнік]6 жніўня 1983 года ўрад звярнуўся па ваенную дапамогу да Францыі. Пад ціскам ЗША і франкамоўных краін Афрыкі 9 жніўня прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран абвясціў аб намеры спыніць Кадафі. Са жніўня 1983 па снежань 1984 французскія войскі разгарнулі ваенную аперацыю «Манта» супраць лівійскай арміі і мяцежнікаў. Французскім узброеным сілам удалося пераламаць ход вайны, адкінуўшы сілы апазіцыі і Кадафі далёка на поўнач, вызваліўшы Нджамену. Аднак пасля яны вымушаныя былі сысці з Чада, што прывяло да пагаршэння чадска-французскіх адносін. 18 лютага 1986 года сілы паўстанцаў пры падтрымцы лівійскіх танкаў атакавалі апорны пункт Куба-Аланга, размешчаны на поўдзень ад «чырвонай лініі». Гэта вымусіла французаў вярнуцца ў Чад[9].
Вайна «таёт»
[правіць | правіць зыходнік]Са снежня 1986 па верасень 1987 праходзіла апошняя фаза вайны, якая атрымала назвы вайна «таёт». Этап названы ў гонар Toyota Hilux, трывалага рамнага джыпа, які выкарыстоўвалі ўзброеныя сілы Чада для мабільнага перамяшчэння войскаў у баях супраць лівійцаў[10].
У гэты час лівійская групоўка мела цалкам сучаснае на той момант савецкае ўзбраенне, уключаючы танкі Т-55, БМП-1, верталёты Мі-24, знішчальнікі МіГ-23, комплексы СПА. Асноўнай ударнай сілай УС Чада былі каля 400 пазадарожнікаў — у асноўным пікапаў Toyota Land Cruiser 40 і 70-й серый, узброеных СТРК Milan і безадкатнымі гарматамі.
Выкарыстоўваючы партызанскую тактыку з глыбокімі абыходамі і флангавым ўдарамі (пустынная мясцовасць падавала для гэтага добрую магчымасць), найвышэйшую манеўранасць і хуткаходнасць сваіх імправізаваных баявых машын, добрае веданне мясцовасці, чадцы разграмілі лівійскую групоўку.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вайны пытанне аб дзяржаўнай прыналежнасці паласы Аўзу па згодзе бакоў быў перададзены ў Міжнародны суд ААН. У адпаведнасці з рашэннем суда, вынесеным у 1994 годзе, паласа Аўзу з’яўляецца часткай Чада[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Советская школа Каддафи | Как и чему научили армию Муамара Каддафи советские военные
- ↑ а б в J. Wright, p. 132
- ↑ Libyan Intervention in Chad, 1980-87
- ↑ а б H. Metz, Libya, p. 254
- ↑ а б Pollack 2002, p. 397.
- ↑ Чадско-ливийский конфликт на Хронтайм
- ↑ R. Buijtenhuijs, «Le FROLINAT à l'épreuve du pouvoir», p. 18
- ↑ H. Metz, Libya, p. 261
- ↑ Mario J. Azevedo «Roots of Violence: A History of War in Chad» — «Routledge»,1998. ISBN 90-5699-582-0.
- ↑ "Guerrilla Trucks: Why rebels and insurgent groups the world over love the Toyota Hilux pickup as much as their AK-47s". Newsweek. 2010-10-14. Праверана 2010-10-25.
- ↑ M. Brecher & J. Wilkenfeld, p. 95
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brecher, Michael; Wilkenfeld, Jonathan (1997). A Study in Crisis. University of Michigan Press. ISBN 0-472-10806-9.
- Metz, Helen Chapin (2004). Libya. US GPO. ISBN 1-4191-3012-9.
- Pollack, Kenneth M. (2002). Arabs at War: Military Effectiveness, 1948–1991. University of Nebraska Press. ISBN 0-8032-3733-2.
- Wright, John L. (1989). Libya, Chad and the Central Sahara. C. Hurst. ISBN 1-85065-050-0.