[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Хіджра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хіджра (араб. هجرة‎‎ — «перасяленне») — пераезд прарока Мухамеда з Меккі ў Медыну ў 622 годзе. У гонар гэтай падзеі год Хіджры абвешчаны пачаткам мусульманскага летазлічэння, якое таксама называецца Хіджра. У адпаведнасці з мусульманскім месяцавым календаром у лістападзе 1980 года завяршыўся 1400 год Хіджры і пачалося XV стагоддзе. Дата шырока адзначалася ў мусульманскім свеце і выкарыстоўвалася рэлігійнымі арганізацыямі для пашырэння ісламу.