[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гэта аглядны артыкул пра гістарычную дыскусію наконт падзей у Польшчы ў верасні 1939 года. Пра дзеянні вермахта на тэрыторыі Польшчы ў той час гл. артыкул Польская кампанія вермахта (1939), пра дзеянні Чырвонай арміі — гл. артыкул Польскі паход РСЧА.

Вераснёвая кампанія
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
IV падзел Польшчы[1][2][3]
Дата 1 верасня6 кастрычніка 1939
Месца Польшча, Данцыг, Заходняя Украіна, Заходняя Беларусь
Вынік Паражэнне Польшчы
Змены Падзел Польшчы паміж Германіяй, Славакіяй, Літвой і СССР
Праціўнікі
Германія Германія

Славакія Славакія

Польшча Польшча
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР
Камандуючыя
Германія В. Браўхіч
Славакія Ф. Чатлаш
Эдвард Рыдз-Сміглы
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік М. П. Кавалёў (Беларускі фронт)

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік С. К. Цімашэнка (Украінскі фронт)

Сілы бакоў
Германія:
1, 8 млн чалавек, 5800 гармат, 2700 танкаў, 1300 самалётаў, 1 лінкар, 4 крэйсеры, 10 эсмінцаў, 10 падводных лодак[4][5],
Славакія:
3 дывізіі
Польшча:
каля 1 млн чал.
4300 гармат
880 танкаў
407 самалётаў
1 мінны загараджальнік,
4 эсмінцы
7 падводных лодак[5][6]
СССР:
466 516[7]
Страты
Германія:
10 500 забітых
30 300 параненых
3 500 зніклых без весткі[8],

Славакія:
37 забітых
114 параненых
11 зніклых без весткі[9]

Польшча:
каля 66 тыс. забітых
133 700 параненых
каля 630 тыс. палонных (з іх — 230 тыс. на савецкім фронце)[10]
СССР:

1173 забітых
2383 параненых
302 зніклых без весткі[7]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года — шэраг гістарычных падзей, што адбыліся ў верасні 1939 года на тэрыторыі Польскай рэспублікі і аб'ядноўваюцца значнай часткай гісторыкаў адзінай прычынна-следчай сувяззю.

Да дадзеных падзей адносяцца агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы і вольнага горада Данцыга 1 верасня 1939 года, якая паслужыла пачаткам Другой сусветнай вайны, паралельная агрэсія германскага сатэліта Славацкай рэспублікі, разгром імі польскіх войскаў, а таксама ўвядзенне войскаў Савецкага Саюза на тэрыторыю Польскай рэспублікі 17 верасня 1939 года і наступныя падзел і анексія тэрыторыі Польшчы паміж Германіяй, Славакіяй, СССР і Літвой.

Паводле меркавання шэрагу польскіх, заходніх і расійскіх гісторыкаў, гэтыя падзеі неабходна разглядаць у адзіным кантэксце як складовыя часткі аднаго працэсу, а дзеянні Чырвонай Арміі неабходна інтэрпрэтаваць як агрэсію супраць Польскай дзяржавы. Гэтыя падзеі аб'ядноўваюцца пад назвамі Вераснёвая кампанія 1939 года, Абарона Польшчы 1939 года, IV падзел Польшчы.

Паводле меркавання шэрагу іншых (перш за ўсё савецкіх і расійскіх) гісторыкаў, Польскі паход РСЧА не мае прычынна-следчых сувязяў з германскай агрэсіяй, або гэтыя сувязі не носяць прамога характару, а дзеянні Чырвонай арміі не з'яўляюцца агрэсіяй супраць Польшчы і іх неабходна разглядаць асобна ад дзеянняў германскага Вермахта.

У кантэксце дадзеных падзей, як правіла, разглядаюцца таксама маскоўскія савецка-брытана-французскія перамовы ў жніўні 1939 года, савецка-германскі пакт аб ненападзе (разам з сакрэтным пратаколам да яго), заключаны 23 жніўня 1939 года і савецка-германскі дагавор аб граніцы, падпісаны 28 верасня 1939 года.

Агульнапрынятым пунктам гледжання з'яўляецца разгляд дадзеных падзей у сувязі з баявымі дзеяннямі на заходнееўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, якія атрымалі назву Дзіўнай вайны.

Зноскі

  1. Наталля Лебедзева[pl]. Inwazja Armii Czerwonej, IV rozbiór Polski, w: Białe plamy - Czarne plamy. Sprawy trudne w relacjach polsko-rosyjskich (1918-2008), Adam D. Rotfeld, Anatolij W. Torkunow (red.), Warszawa 2010, s. 266.
  2. Анджэй Шчэсняк[pl]. Zmowa. IV Rozbiór Polski. Wydawnictwo Alfa, wydanie I, Warszawa 1990 - str. 208
  3. To był IV rozbiór Polski // Wprost[en], 2012-09-16 07:44
  4. Переслегин С. Вторая мировая: война между реальностями. — М.: Яуза; Эксмо, 2006. — С. 22.
    Лиддел-Гарт Б. Г. Вторая мировая война. — М.: АСТ, 1999. — С. 50.
  5. а б «Энциклопедия 2-й мировой войны», изд. МОН, Варшава, 1975, стр. 668.
  6. С. Переслегин. Вторая мировая: война между реальностями. — М.: Яуза, Эксмо, 2006. — с. 22.; Р. Э. Дюпюи, Т. Н. Дюпюи. Всемирная история войн. — СПб.; М.: АСТ. — кн. 4. — с. 93.
  7. а б Кривошеев Г. Ф. Россия и СССР в войнах XX века: потери вооружённых сил. Статистическое исследование. Освободительный поход в Западную Украину и Западную Белоруссию (1939 г.) Архівавана 14 кастрычніка 2007.
  8. (англ.) The encyclopedia of modern war By Roger Parkinson Taylor & Francis, ISBN 0-8128-1898-9. Page 133.
  9. (англ.) «Axis Slovakia: Hitler’s Slavic Wedge, 1938—1945», p. 81
  10. Чеслав Гжеляк, Хенрик Станьчик. Польская кампания 1939 года. Начало 2-й мировой войны. — Варшава, изд. «Ритм», 2005, стр. 5, 385, ISBN 83-7399-169-7.