Дзіўная вайна
Дзіўная вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 3 верасня 1939 — 10 мая 1940 | ||
Месца | Заходняя Еўропа | ||
Вынік |
Акупацыя Германіяй Польшчы, Даніі, Нарвегіі Французская кампанія |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзіўная вайна (фр.: drôle de guerre) — пашыраная ў гістарычнай літаратуры назва пачатковага перыяду (з 3 верасня 1939 па 10 мая 1940) Другой сусветнай вайны на фронце ў Заходняй Еўропе. Таксама можа называцца Фальшывай вайной (англ.: Phoney War) і Сядзячай вайной (ням.: Sitzkrieg).
Упершыню назва Phoney War было выкарыстана амерыканскімі журналістамі ў 1939 годзе[6]. Аўтарства французскай версіі Drôle de guerre (бел.: дзіўная вайна) належыць пяру французскага журналіста Ралана Даржэлеса[7]. Такім чынам быў падкрэслены характар баявых дзеянняў паміж ваюючымі бакамі - амаль поўная іх адсутнасць, за выключэннем баявых дзеянняў на моры. Ваюючыя бакі вялі толькі баі лакальнага значэння на франка-нямецкай мяжы, у асноўным знаходзячыся пад абаронай ліній Мажыно і Зігфрыда.
Перыяд «Дзіўнай вайны» у поўнай меры быў выкарыстаны нямецкім камандаваннем ў якасці стратэгічнай паўзы. Гэта дазволіла Германіі паспяхова рэалізаваць Польскую кампанію, аперацыю «Везерубунг», а таксама падрыхтаваць план «Гельб».
Характарызавалася адсутнасцю актыўных баявых дзеянняў паміж англа-французскімі і сканцэнтраванымі супраць іх гітлераўскімі войскамі.
Скончылася ў сувязі з наступленнем гітлераўскіх армій у Заходняй Еўропе.
Зноскі
- ↑ На 9 верасня ў складзе Паўночна-усходняга фронта. Мэй, Э. Р. Странная победа. М., 2009. С. 508—510.
- ↑ На 9 верасня ў складзе групы армій «Ц». Мэй, Э. Р. Странная победа. М., 2009. С. 507—508.
- ↑ La drôle de guerre. Ministére de la Defénse
- ↑ «Berlin Diary» by William Shirer, 20 October 1939
- ↑ «Berlin expects Italy will react to New Turkish Treaty» Associated Press, 20 October 1939
- ↑ Лиддел Гарт Б. Г. Вторая мировая война. — М.: АСТ, СПб.: Terra Fantastica, 1999, стр. 56. (руск.)
- ↑ Max Lagarrigue, 99 questions… La France sous l’Occupation, Montpellier, CNDP, 2007, p. 2. C’est l'écrivain et reporteur de guerre Roland Dorgelès qui serait à l’origine de cette expression qui est passé à la postérité. (фр.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «The Phoney War» October 1939 — April 1940 — World War II Multimedia Database Архівавана 5 красавіка 2008. (англ.)
- The Phoney War (англ.)
- Battle of Atlantic, River Plate, Phoney war (англ.)
- BBC — WW2 People’s War — Phoney War (англ.)
- BBC — WW2 People’s War — Memories of the Phoney War-OCTOBER 1939 — JUNE 1940 (англ.)
- De Gaulle, the "phoney war " and the French campaign, May-June 1940 Архівавана 25 лістапада 2006. (англ.)
- WWII: Drole de Guerre (Phoney War), 1939—1940 (англ.)
- Halford Mackinder’s Necessary War (англ.)
- «Sitzkrieg» an der deutsch-französischen Grenze Архівавана 29 чэрвеня 2013. (ням.)