З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пе́рац (Piper) — род кветкавых раслін сямейства перцавых.
Налічваецца каля 700 (паводле іншых звестак каля 2000) відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў, пераважна ў Амерыцы і мусонных абласцях Усходняй Азіі.
У культуры 9 відаў. Найбольшае значэнне мае перац чорны — лазячая расліна, расце ў Індыі. Яго няспелыя высушаныя плады — прыправа (чорны перац). Лісце перцу бетэль выкарыстоўваюць для жавання. Некаторыя іншыя віды перцу ўжываюць як лекі, араматычныя прыправы, гатуюць рытуальныя напоі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».