Нараўлянскі раён
Нараўлянскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Нароўля | ||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 25 снежня 1962 |
||
Дата скасавання | 6 студзеня 1965 | ||
Кіраўнік | Уладзімір Пятровіч Антоненка | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 70,5 %, руская 28,06 % Размаўляюць дома: беларуская 46,06 %, руская 52,35 %[1] |
||
Насельніцтва (2009) |
11 371 чал.[1] (21-е месца) | ||
Шчыльнасць | 7,16 чал./км² (21-е месца) | ||
Нацыянальны склад |
беларусы — 89,05 %, рускія — 6,28 %, украінцы — 2,82 %, палякі — 1,11 %, іншыя — 0,74 %[1] |
||
Плошча |
1 588,82[2] (14-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
111 м[3] | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Корасценскім і Вышгарадскім раёнамі Украіны. Цэнтр — горад Нароўля.
Рэльеф і глеба
[правіць | правіць зыходнік]Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).
Азёры і рэкі
[правіць | правіць зыходнік]Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзямідаўскі, Дзёрнавіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткаўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна.
26 ліпеня 1930 года (пасля скасавання акруговага падзелу ў БССР) раён у прамым падначаленні БССР — да 21 чэрвеня 1935 г. 25 красавіка 1931 года Хаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткаўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.
З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну.
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткаўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 26 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы.
3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі сельсаветы.
20 кастрычніка 1995 года Нараўлянскі раён і горад Нароўля аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.
26 верасня 2006 года скасаваны Красноўскі сельсавет[4]. 1 снежня 2009 года скасаваны Завайцянскі сельсавет, утвораны Нараўлянскі сельсавет[5].
Старшыні райвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- ?—? — Н. У. Масюк
- ?—? — М. А. Фаляйчук
- ?—? — В. П. Меркуль
- ?—? — В. Ф. Мураўёў
- ?—? — Я. В. Элькін
- 1940—1941 — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- 10 снежня 1943—? — Фелікс А. Садоўскі
- ?-1944—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- ?-1944—? — І. М. Качанаў
- ліпень 1946—? — Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953)
- ?—? — Ілля Макаравіч Кацапаў
- ?—? — Павел Ціханавіч Лішафаеў[6]
- ?—? — Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979)
- ?—? — А. П. Мацкевіч
- ?—? — А. В. Рагалевіч
- ?—? — В. І. Сямёнаў
- ?—? — А. А. Зайцаў
- ?—? — А. І. Караткевіч
- ?—? — М. Е. Хобатаў
- ?-1983—1990-? — Мікалай Мартынавіч Маркоўскі
- ?-1993—1994 — Уладзімір Сяргеевіч Кураленя
- 1994—1996 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў (нар. 1948)
- 1996— 11 сакавіка 2018 — Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953)
- 12 сакавіка 2018 — 15 студзеня 2019 — Павел Аляксандравіч Сілівончык
- 15 студзеня — 26 снежня 2019 — Руслан Іванавіч Смірноў
- 27 снежня 2019 — 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч Дылюк[7][8] (нар. 1970)
- з 3 кастрычніка 2022 — Уладзімір Пятровіч Антоненка (нар. 1974)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Буніслававіч Адаменка (нар. 1960), дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
- Данііл Фёдаравіч Булава (1908—1953), ветэран вайны, дэпутат райсавета, старшыня райвыканкама
- Галіна Канстанцінаўна Васіленка (нар. 1935), палявод, жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
- Віктар Аляксандравіч Дзенісенка (нар. 1961), беларускі дыпламат
- Іван Уладзіміравіч Дуда (нар. 1936), вучоны ў галіне акушэрства і гiнекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986)
- Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт (нар. 1968), акцёр і журналіст
- Эдуард Іосіфавіч Збароўскі (нар. 1938), доктар медыцынскіх навук, прафесар кардыялогіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук
- Мікалай Цімафеевіч Зязётка (1918—1995), ветэран Другой сусветнай вайны, ветэран працы, старшыня калгаса «Октябрь»
- Эдуард Вікенцевіч Кавалевіч (1936—2020), матэматык-праграміст
- Серафім Васілевіч Кахненка (1914—1977), ветэран вайны, вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар
- Міхаіл Іванавіч Лагір (1921—1999), педагог, ветэран вайны, дзяржаўны дзеяч
- Альгерд (Алег) Адамавіч Садоўскі (1907—1979), партызан, старшыня райвыканкама
- Ніна Данілаўна Чараднічэнка (нар. 1947), спявачка (1-ы альт), заслужаная артыстка Беларусі (1997)
- Іван Міхайлавіч Шаўрэй (1955—2020), непасрэдны ўдзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ганаровы грамадзянін Нараўлянскага раёна
- Валерый Васілевіч Шляга (нар. 1953), настаўнік, старшыня райвыканкама
- Валянціна Ніканораўна Шчадрына (1927—2008), перакладчыца, заслужаны работнік культуры Беларусі (1977)
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэспубліканскага перапісу 2019 г. у Нараўлянскім раёне жыхарствавалі[9]: беларусы — 9548 чалавек, рускія — 765, украінцы — 227, палякі — 73, яўрэі — 5.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области
- ↑ Павел Тихонович Лишафаев
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ В Наровле новый председатель райисполкома(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2022. Праверана 28 чэрвеня 2022.
- ↑ Наровлянский район. Об итогах социально-экономического развития Наровлянского района за 2016–2020 гг.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 18 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 1 : Гомельская вобласть, кн. 1. — 2004. — 628 с.
- Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с.
- Маліноўскі, В.Т. Нароўля: фотаальбом / В.Т. Маліноўскі ; фот.: В.Алешкі [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 1994. — 112 с.
- Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
- Наровля и Наровлянский район / сост.: Н.В. Кузьменкова, Н.И. Данильченко, С.В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
- Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты "Гомельская правда", [б. д.]. — 26 с.
- Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
- Прыпяці вечныя берагі: народная духоўная культура Нараўлянскага раёна / В.С. Новак [і інш.]. — Гомель : Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда", 2023. — 243 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- НАРОВЛЯНСКИЙ РАЙОН Архівавана 13 жніўня 2022.
- Кто первый владел наровлянскими землями?
- «Алея Славы нараўлянцаў» Архівавана 27 чэрвеня 2022.