Кармянскі раён
Кармянскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Карма | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 30 ліпеня 1966 |
||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Васільевіч Турук[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 85,88 %, руская 13,26 % Размаўляюць дома: беларуская 48,89 %, руская 36,89 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
15 456 чал.[2] (18-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 16,33 чал./км² (10-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 95,29 %, рускія — 3,08 %, іншыя — 1,63 %[2] |
||||
Плошча |
949,15[3] (21-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
172 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кармя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Мяжуе са Слаўгарадскім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Карма. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Баравабудскі, Барсукоўскі, Бычанскі (Старабычанскі), Валынецкі (Валынцаўскі), Ворнаўскі (Воранаўшчынскі), Задубскі, Каменскі, Кармянскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Руднянскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хізаўскі, Хляўнянскі (Хляўноўскі). 24 верасня 1926 года Кармянскі сельсавет скасаваны. 5 жніўня 1929 года Каменскі сельсавет перайменаваны ў Курганіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Балатнянскі і Журавіцкі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены новаўтворанаму Доўскаму раёну. 15 ліпеня 1935 года вёска Валынцы аднесена да катэгорыі мястэчак. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Карма атрымала статус гарадскога пасёлка, статус мястэчка Валынцы паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Баравабудскі, Задубскі, Руднянскі, Хізаўскі сельсаветы, утвораны Стараградскі сельсавет. 25 снежня 1962 года гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Бычанскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы перададзены Рагачоўскаму раёну.
30 ліпеня 1966 года Кармянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Карма з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы, якія былі перададзены з Чачэрскага раёна, і Акцяброўскі сельсавет, які быў перададзены з Рагачоўскага раёна. 2 верасня 1975 года Хляўнянскі сельсавет перайменаваны ў Залатамінскі. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п. Карма — 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем’яў (больш за 6000 чалавек). Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў; два сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў. 28 студзеня 1991 года скасаваны Струменскі сельсавет, 20 чэрвеня 1991 года — Залатамінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Карма і Кармянскі сельсавет аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 верасня 2006 года скасаваны Валынецкі сельсавет[5]. 1 снежня 2009 года скасаваны Акцяброўскі сельсавет, Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[6]. 27 снежня 2022 года скасаваны Каменскі сельсавет[7].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Сож, Кармянка, Добрыч, Кляпінка, Каселянка і Горна. Створана 12 штучных азёр, шмат азёр у пойме ракі Сож. 37 % тэрыторыі раёна занята лясамі. Сярод карысных выкапняў 3 радовішчы мелу з запасамі каля 1 млн тон, падаклады цагляных матэрыялаў і радовішча будаўнічых пяскоў, якія ацэньваюцца ў 0,5 млн м³ кожнае. Струменскі батанічны заказнік.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1971 — 32,5 тыс.
- 2008 — 16,6 тыс.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Ціханавіч Бандарэнка
- Рыгор Максімавіч Вайцянкоў
- Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі (1922—1999) — кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
- Уладзімір Кулажанка (1926, в. Косель — 2013) — беларускі вучоны-эканаміст.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21650/
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 282 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто - Кулі / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 576 с.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.