Маракеш
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Маракеш (араб. مراكش) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, трэці па велічыні горад краіны пасля Касабланкі і Рабата. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны ля падножжа Атласных гор. Насельніцтва — 1036 тыс. жыхароў (2006).
Тапонім «Марока» — скажонае іспанскае вымаўленне назвы гэтага горада (ісп.: Marruecos). У мінулым Марока было вядома на ўсходзе пад імем Маракеш і да гэтага часу называецца так у Іране.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны ў 1062 годзе Юсуфам ібн Ташфінам, першым кіраўніком дынастыі Эль-Мурабітын, і на працягу стагоддзя служыў сталіцай спачатку Альмаравідаў, а з 1147 года — Альмахадаў, якія прыйшлі ім на змену. Залаты век Маракеша прыпаў на кіраванне Якуба аль-Мансура (1184—1199), які пабудаваў мячэці Кутубія і Эль-Мансурыя. 70-мятровы мінарэт мячэці Кутубія дагэтуль застаецца сімвалам Маракеша.
У 1269 г. Маракеш перайшоў пад уладу Марынідаў, якія перанеслі сталіцу ў Фес. У XVI стагоддзі Саадзіты вярнулі яму сталічныя функцыі. У горадзе захаваўся руінаваны палац Эль-Бадзі і комплекс грабніц гэтых кіраўнікоў. У 1912 г. Маракешам авалодалі сахарскія паўстанцы на чале з аль-Хібам, але горад быў неўзабаве адваяваны французамі і да 1956 г. уваходзіў у склад французскага пратэктарата Марока. Фактычнае кіраванне горадам знаходзілася ў руках феадальнага сямейства аль-Глаўі, адзін з прадстаўнікоў якога (Тамі аль-Глаўі) ініцыяваў у 1953 г. звяржэнне султана Мухамеда V.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Маракеша | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 17,4 | 24,9 | 26,3 | 23,5 | 28,2 | 36,4 | 37,9 | 36,9 | 32,9 | 26,0 | 22,4 | 20,7 | 27,8 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 11,3 | 16,8 | 19,2 | 17,2 | 21,4 | 27,7 | 29,0 | 29,1 | 25,8 | 19,7 | 16,1 | 14,5 | 20,7 |
Сярэдні мінімум, °C | 5,2 | 8,7 | 12,1 | 10,8 | 14,7 | 19,1 | 20,1 | 21,3 | 18,7 | 13,4 | 9,7 | 8,4 | 13,5 |
Норма ападкаў, мм | 32,2 | 37,9 | 37,8 | 38,8 | 23,7 | 4,5 | 1,2 | 3,4 | 5,9 | 23,8 | 40,6 | 31,4 | 281,2 |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 331 рус. • англ. • фр. |
Медзіна Маракеша, прылічана ў 1985 г. да помнікаў Сусветнай спадчыны, завецца «чырвоным горадам» па прычыне рудаватага адцення глінабітных будынкаў і ўмацаванняў. У сэрцы медзіны — плошча Джэма эль-Фна. Тут можна ўбачыць акрабатаў, казачнікаў, прадаўцоў вады, танцораў, музыкантаў. За старым горадам распасціраецца працяглы пальмавы гай. Маракеш увогуле славіцца сваімі садамі і паркамі. Сярод іх варта вылучыць аліўкавы гай Менара і абнесеныя агароджай сады Агдал плошчай 405 га.
-
Мячэць Кутубія, пабудаваная іспанскімі палоннымі
-
Знакаміты сад Менара
-
Плошча Джэма эль-Фна
-
Рынак у Маракешы
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Адэса, Украіна (7 мая 2019)[3]
- Аяча, Францыя
- Гранада, Іспанія (1994)[4][5]
- Гранбі, Канада (лістапад 1981)[6]
- Клермон-Феран, Францыя
- Мадрыд, Іспанія
- Марсель, Францыя
- Мекка, Саудаўская Аравія
- Нью-Ёрк, ЗША
- Парыж, Францыя
- Сус, Туніс
- Сідзі Беннур[d], Марока
- Тамбукту, Малі
- Ташкент, Узбекістан
- Тур, Францыя
Зноскі
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-46jxgp/Marrakech/?zoom=19¢er=31.6283%2C-7.99821&popup=31.62848%2C-7.99809
- ↑ 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/marrakesh-korolevstvo-marokko/
- ↑ https://www.granada.org/v2010.nsf/xxtod/ciudadeshermanas
- ↑ https://www.granada.org/inet/osm.nsf/mapas.htm?open&ruta=BDUKCMN
- ↑ https://numerique.banq.qc.ca/patrimoine/details/52327/2870342
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маракеш