Лолан
Выгляд
Лолан | |
---|---|
дацк.: Lolland | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
54°46′10″ пн. ш. 11°25′28″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Зеландыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ло́́лан[2] (дацк.: Lolland) — чацвёрты па велічыні востраў Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры, уваходзіць у склад вобласці Зеландыя. Частка Дацкіх астравоў[2].
Адміністрацыйна востраў падзелены на дзве камуны — Лоан на захадзе і Гульбаргсун на ўсходзе. Галоўны горад і порт — Накскоў (13,560 жыхароў на 1 студзеня 2011).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лолан мае ў асноўным раўнінны ландшафт, складзены вапнякамі і глінамі. У цэнтры і на паўночным захадзе пераважаюць нізкія пагоркі вышынёй да 25 метраў, якія месцамі пакрытыя лясамі з бука і дуба. Значная частка вострава пакрыта палямі пад цукровыя буракі і збожжавыя культуры, а таксама сеткай дрэнажных і водаадводных збудаванняў. Злучаны з суседнім востравам Фальстэр двума мастамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ло́лан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ло́лланн // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 286. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.