Ларыса (спадарожнік)
Ларыса | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
Першаадкрывальнік | Harold Reitsema[d], David J. Tholen[d] і КА Вояджэр-2 |
Дата адкрыцця | 24 мая 1981 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 73 548 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,001393 |
Перыяд абарачэння | 0,55465332 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 4,9 zettagram[2] |
Атмасфера | няма |
Ларыса (стар.-грэч.: Λάρισσα) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя німфы з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун VII.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Ларыса была адкрыта Гаральдам Рэйтсемай, Уільямам Хабардам, Лары Лебофскі, Дэвідам Толенам 24 мая 1981 года дзякуючы выпадковаму назіранню з Зямлі пакрыцця гэтым спадарожнікам зоркі. Аб адкрыцці абвешчана 29 мая 1981 года, спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1981 N 1. Паўторна адкрыты ў 1989 годзе пры праходжанні апарата «Вояджэр-2» каля Нептуна. Пра гэта было абвешчана 2 жніўня 1989 года, спадарожнік атрымаў яшчэ адно часовае абазначэнне, S/1989 N 2. Дакладная дата другога адкрыцця не паведамлялася. Было заяўлена пра 10 выяў, атрыманых на працягу 5 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 28 ліпеня. Пазней была ўсталяваная ідэнтычнасць аб'ектаў S/1981 N 1 і S/1989 N 2. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Ларыса мае няправільную (несферычную) форму са мноствам ўдарных кратараў на паверхні. Ніякіх слядоў геалагічнай актыўнасці не выяўлена. Іншых звестак практычна няма. Верагодна, Ларыса, як і іншыя спадарожнікі на арбітах ніжэй Трытона, сфармавалася з абломкаў ранейшых спадарожнікаў Нептуна, разбураных у выніку сутыкненняў, выкліканых абурэннямі ад Трытона пасля яго захопу Нептунам на першапачатковую высокоэксцэнтрычную арбіту.
Ларыса абарачаецца ніжэй сінхроннай калянептунавай арбіты, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яна можа быць паглынута Нептунам або разбурыцца з-за прыліўнага расцяжэння і ўтварыць кольца пры дасягненні мяжы Роша.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.