Клод Манэ
Клод Манэ | |
---|---|
Oscar Claude Monet | |
| |
Імя пры нараджэнні | фр.: Oscar-Claude Monet |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1926[2][5][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Camille Doncieux[d][10] і Alice Hoschedé[d] |
Дзеці | Jean Monet[d] і Michel Monet[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | пейзаж[7], нацюрморт[7] і партрэт[7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Вядомыя працы |
Уражанне. Узыходзячае сонца Жанчыны ў садзе Пляж у Пурвіле |
Уплыў | Шарль Глейр |
Уплыў на | Espérance Léon Broquet[d], Paul-Émile Pissarro[d], Robert Antoine Pinchon[d] і Louis Cario[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Манэ (фр.: Claude Monet; 14 лістапада 1840, Парыж — 5 снежня 1926) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Пад час вучобы ў ліцэі ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (фр.: Eugène Boudin), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.
Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.
Працы Манэ не карысталіся прызнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат прац, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон для карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы з коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).
Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпрэсіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кірунак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціны Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. impression — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і засяроджвае погляд на авангардных карцінах імпрэсіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі для таго, каб парагатаць.
У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.
У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Ёрку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпрэсіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпрэсіянізм робіцца папулярным.
Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…У наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас, надавала нам мужнасць, прымушала працаваць»[1].
Імпрэсіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1860 : Маці (La mère au chapeau)
- 1861 : Вугал у студыі (Un coin du studio)
- 1866 : КамійCamille
- 1865 : Каламажка (La Charrette)
- 1865 : Дуб (Le Chêne)
- 1865 : Снеданне на траве (Le Déjeuner sur l’herbe)
- 1865 : Пляж, Онфлёр(Анфлёр) (Plage à Honfleur)
- 1867 : Жанчыны ў садзе (Femmes au jardin)
- 1867 : Пляж, Сант-Адрэс (La Plage de Sainte-Adresse)
- 1867 : Сад прынцэс (Le Jardin des princesses)
- 1867 : Царква (L'Église Saint-Germain L’auxerrois)
- 1868 : Сарока (La Pie)
- 1868 : Снеданне (Le Déjeuner)
- 1868 : Au bord de l’eau
- 1868 : Portrait de Bazille
- 1869 : Bain à la Grenouillère
- 1869 : La Seine à Bougival le soir
- 1870 : Пляж, Трувіль (Plage à Trouville)
- 1870 : Hôtel des Roches Noires
- 1871 : La Liseuse
- 1871 : La Tamise à Westminster
- 1873 : Impression soleil levant
- 1873 : Снеданне (Le Déjeuner)
- 1873 : Les Coquelicots
- 1873 : Бульвар Капуцынаў (Boulevard des Capucines)
- 1874 : Bateaux quittant le port
- 1874 : Le Pont à Argenteuil
- 1875 : Régates à Argenteuil
- 1875 : Femme à l’ombrelle
- 1875 : Шпацыр (La Promenade)
- 1875 : Цягнік у снезе (Train dans la neige)
- 1875 : Femme au métier
- 1876 : Le Bateau atelier
- 1876 : Японка (La Japonaise)
- 1877 : La Gare Saint-Lazare
- 1877 : Coeur au soleil
- 1878 : La Seine à Vétheuil
- 1878 : La Rue Montorgueil
- 1880 : Les Falaises des Petites Dalles
- 1881 : Jardin de l’artiste à Vétheuil
- 1883 : La Collégiale Notre-Dame Vernon
- 1883 : L’Arche d’Etretat
- 1884 : Les Falaises des Petites Dalles
- 1884 : La Corniche de Monaco
- 1884 : La Route rouge près de Menton
- 1884 : Les Villas à Bordighera
- 1885 : The Cliffs at Etretat
- 1886 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
- 1886 : Бель-Іль (Belle-Île)
- 1886 : Les Pyramides de Port Coton
- 1886 : Les Rochers de Belle-Ile
- 1886 : Rochers à Port-Goulphar
- 1886 : Tempête, côte de Belle-Ile
- 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la droite
- 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la gauche
- 1887 : La Barque
- 1890 : Meules, fin de l'été
- 1890 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
- 1891 : Peupliers longeant l’Epte, Automne
- 1891 : Meules à Chailly
- 1891 : Meules, fin de l'été
- 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, temps gris
- 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail vu de face
- 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, soleil matinal
- 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, plein soleil
- 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, effet du matin
- 1894 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
- 1897 : Les Falaises à Varengeville
- 1897 : Branch of the Seine Near Giverny
- 1898 : Гарлачыкі, вечар (Nymphéas, effet du soir)
- 1899 : Гарлачыкі, зялёная гармонія (Nymphéas, harmonie verte)
- 1903 : Гарлачыкі (Nymphéas)
- 1903 : Maison du parlement au coucher du soleil
- 1903 : Waterloo Bridge, le soleil dans le brouillard
- 1904 : Londres, Le Parlement, trouée de soleil dans le brouillard
- 1905 : Будынак Парламента, Лондан (Maisons du parlement, Londres)
- 1905 : Les Nénuphars
- 1907 : Нацюрморт з яйкамі (англ.: Still Life with Eggs)
- 1908 : Palace de Mula à Venise
- 1910 : Palais des Doges
- 1913 : les arceaux de roses, Giverny
- 1917 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
- 1918 : Японскі мост (Le Pont japonais)
- 1920 : Les Agapanthes
- Waterloo bridge, temps couvert
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».
Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў[11]. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні[12]. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.
Зноскі
- ↑ Claude Monet // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Claude Monet // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tucker P. H. Claude Monet: Life and Art — Yale University Press. — P. 5. — ISBN 978-0-300-06298-4
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ Claude Monet // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/monet_claude.shtml
- ↑ а б в г Seitz W. C. Claude Monet // Encyclopædia Britannica
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Claude Monet (1840-1926) // BBC Online — 1997.
- ↑ apnews.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2019. Праверана 16 мая 2019.
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Клода Манэ Архівавана 24 мая 2013.