[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Пейзаж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вермеер. «Краявід Дэльфта»

Пейза́ж (фр.: Paysage, ад pays — краіна, мясцовасць) — жанр выяўленчага мастацтва (ці асобныя творы гэтага жанру), у якім асноўным прадметам выявы з'яўляецца дзікая ці ў той ці іншай ступені змененая чалавекам прырода[1].

У залежнасці ад намаляванага матыву можна вылучыць сельскі, гарадскі (у тым ліку архітэктурны — ведута і індустрыяльны) пейзаж. Асобую вобласць складае адлюстраванне марской стыхіі — марскі пейзаж ці марына. Акрамя таго, пейзаж можа насіць эпічны, гістарычны, лірычны, рамантычны, фантастычны і нават абстрактны характар.

Зноскі

  1. Под ред. проф. Горкина А.П.. Пейзаж(недаступная спасылка). Искусство. Современная иллюстрированная энциклопедия. Росмэн (2 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 красавіка 2011.
  • Пейза́ж // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 575. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.