[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кароль Лір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароль Лір
King Lear
Выданне
Жанр трагедыя
Аўтар Уільям Шэкспір
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1608
Дата першай публікацыі 1608
Персанажы Lear[d], Goneril[d], Regan[d], Cordelia[d] і Edmund[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароль Лір — трагедыя Уільяма Шэкспіра, напісана ў 16051606 гадах, упершыню надрукавана ў 1608 годзе. Легендарная гісторыя караля Ліра — адна з найбольш старажытных у Брытаніі, яна бытавала яшчэ ў кельцкіх сагах. Першая літаратурная апрацоўка яе зроблена англійскім летапісцам Джэфры Манмуцкім у яго лацінскай «Гісторыі каралёў Брытаніі» (1135). Асноўная сюжэтная лінія трагедыі Шэкспіра пра караля Ліра і яго дочак узята непасрэдна з «Хронік Англіі, Шатландыі і Ірландыі» Р.Холіншэда (1577) і з паэмы Э.Спенсэра «Каралева Фей» (1590), сюжэтная лінія пра Глостэра і яго сыноў запазычана з рамана Ф.Сідні «Аркадзія» (1590).

Пераклады на беларускую мову

[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць два пераклады на беларускую мову: пераклад Язэпа Семяжона (1954) і пераклад Юркі Гаўрука, які выйшаў асобным выданнем у 1974 годзе.

Пастаноўкі тэатраў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Трагедыя пастаўлена ў Рускім тэатры Беларусі імя М.Горкага ў 1953 годзе рэжысёрам В. Фёдаравым. «Кароль Лір» таксама быў пастаўлены ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў 1965 годзе рэжысёрам А. Падабедам з Анатолем Трусам у галоўнай ролі.

2020 г — Свабодны тэатр Free theatre пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна.

  • Уільям Шэкспір. Санеты. Трагедыі: З англ. / Уклад., прадм. і камент. В.Небышынца. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 479 с., [8] л. іл. ISBN 5-340-00286-1