[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Карантанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрыторыя Карантаніі каля 800 г.

Карантанія (славенск.: Karantanija, Korotan) — адна з найстаражытных славянскіх дзяржаў, узніклая ў пачатку VII ст. на тэрыторыі Карынціі, Штырыі і Славеніі. Дзяржава праіснавала каля трохсот гадоў, пакуль не была ўключана ў склад Каралінгскай імперыі. Славянскае насельніцтва Карантаніі (карантанцы) з'яўляецца родапачынальнікамі сучасных славенцаў.