[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кадр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрагмент 16-мм стужкі з некалькімі кадрамі

Кадр — адзін з многіх фатаграфічных малюнкаў у кінафільмемультфільме — адзін з малюнкаў). Адна секунда кінафільму змяшчае 24 кадры (у танным мультфільме — 12 кадры). У звычайных фільмах кадры робяцца кінакамерай у паслядоўным парадку, але ў мультфільмах і сцэнах з спецэфектамі яны могуць вырабляцца па адным.

Кадры часцей захоўваюцца на кінаплёнцы шырынёй 35 мм, у якой памер аднаго кадра складае 22 на 16 мм. У лічбавым відэа захоўваецца не сам кадр, а толькі яго адрозненне ад папярэдняга кадра. Для рэалізацыі такога падыходу выкарыстоўваецца адзін з алгарытмаў сціск дадзеных. Сціск відэаматэрыялу значна скарачае аб’ём памяці, неабходны для яго захоўвання. Так, напрыклад, алгарытм сціску ў папулярным стандарце MPEG-2 забяспечвае эканомію памяці ў 15-30 раз.