[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Графіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размаляваны графіці вагон рымскага метро
Графіці на сцяне дома ў Берліне
Графіці CHWDP на сцяне дома ў Катавіцах

Графі́ці[1] (італ.: graffiti, ад грэч. γραφειν пісаць) — у мінулым адна з формаў першабытнага мастацтва, а таксама фальклору. У сучасным сэнсе — надпісы або малюнкі на сценах будынкаў і пераходаў, вагонаў цягнікоў, платах і іншых паверхнях.

Насценныя надпісы вядомыя з глыбокай старажытнасці. Першыя графіці (менавіта графіці, а не насценныя надпісы і малюнкі) выяўлены ў егіпецкіх храмах, на статуях і датуюцца 2707—2216 гг да н.э. Яны зроблены на фінікійскай, арамейскай, грэчаскай, лацінскай мовах — тэматыка: ад малітваў і ўхваленняў да пераліку тавараў і імя графітыста. Графіці выяўлены таксама ў краінах Старажытнага Усхода, у Грэцыі, у Рыме (Пампеі, рымскія катакомбы). Знакаміты комплекс першабытных графіці Тамгалы занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Беларусі вядомы ўзоры графіці, якія адносяцца да XI—XII ст. і былі зроблены вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчаў. Гэтыя надпісы, што змяшчаюць звесткі аб імёнах, датах, бытавой лексіцы, асобных гістарычных падзеях, выяўлены ў Сафійскім саборы і Спаскай царкве ў Полацку, на амфарах, прасліцах у Друцку, Менску, Пінску, Наваградку і інш.

З другой паловы XX ст. графіці пачалі называць малюнкі і надпісы на сценах жылых дамоў, грамадскіх пабудоў, агароджах, у метро, зробленыя дзецьмі ці дарослымі людзьмі. Такія творы выконваюцца рознымі матэрыяламі — крэйдай, вуглём, аэразолем — або проста прадрапваюцца ў тынкоўцы. Для графіці характэрны крайні лаканізм, выкарыстанне мінімальнай колькасці графічных элементаў для выяўлення чалавечай фігуры, твару, руху і інш., экспрэсія, яркая маляўнічасць, адлюстраванне сацыяльных праблем і матываў, увага да папулярных сімвалаў і г.д. Праводзяцца конкурсы мясцовых мастакоў-графіцістаў.

Формы графіці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Style-Writing
  • Scratching (бел.: Драпанка) — графіці наносіцца на пластык альбо шкло металічным прадметам, наждачкай, камянём.
  • Etching
  • Ganggraffiti
  • Графіці Ultra
  • Streetart
  • Графіці на плакатах
  • Палітычныя графіці
  • Графіці ў прыбіральнях
  • Графіці на дрэвах
  • Цынк — надпісы-напаміны аб наведванні мясціны

Фільмы, прысвечаныя графіці

[правіць | правіць зыходнік]
  • 80 Blocks from Tiffany’s (1979)
  • Stations of the Elevated (1980) — самы ранні дакументальны фільм пра графіці ў метро Нью-Ёрка. Музыка Чарлі Мінгуса.
  • Wild Style (1983) — драма пра культуру хіп-хопа і графіці ў Нью-Ёрку drama
  • Style Wars (1983)
  • Quality of Life (2004)
  • Piece by Piece (2005)
  • Infamy (2005)
  • NEXT: A Primer on Urban Painting (2005) — дакументальная стужка пра глабальную культуру графіці
  • RASH (film) (2005)
  • Bomb the System (2006)
  • BOMB IT (2007)
  • Jisoe (2007)

Зноскі

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  • Графі́ці // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 242. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.