[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Гранадская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гранадскі эмірат у XV стагоддзі. Светла-зялёным колерам паказаны тэрыторыі, захопленыя хрысціянамі з XIII стагоддзя, уключаючы г. Сеўта ў Паўночнай Афрыцы, заняты партугальцамі

Гранадская вайна (ісп.: Guerra de Granada; 28 лютага 1482 — 2 студзеня 1492) — заключны этап у супрацьстаянні хрысціянскіх і мусульманскіх кіраўнікоў на тэрыторыі Іберыйскага паўвострава. Завяршылася перамогай хрысціян і заканчэннем Рэканкісты. Кульмінацыяй вайны стала падзенне Гранады ў 1492 годзе. Нягледзячы на тое, што Гранадскі эмірат спыніў сваё існаванне, значная частка яго мусульманскага насельніцтва (каля паўмільёна) — марыскі — засталіся ў Іспаніі, што працягвала прыводзіць да сутыкненняў на рэлігійнай глебе аж да дэпартацыі марыскаў у ХVI стагоддзі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бітва каля Ігеруэлы завяршылася перамогай іспанцаў, нягледзячы на ўсе цяжкасці бітвы ва ўмовах горнага рэльефу наваколляў Гранады. Нягледзячы на тое, што Іспанія не атрымала новых земляў, гэта перамога мела важнае стратэгічнае значэнне. Як пераможца, Хуан II узвёў на прастол Гранады Юсуфа IV, унука Мухамеда VI. Таму пасля 1431 г. Гранадскі эмірат фактычна страціў незалежнасць, ператварыўшыся ў марыянетку Каралеўства Кастыліі і Леона, якая здолела праіснаваць яшчэ 60 гадоў. Але смага заваявання Пірэнейскага паўвострава пад хрысціянскім валадарствам падштурхвалі іспанцаў на канчатковую ліквідацыю эмірата. 1482 г. стаў пачаткам яго канца, хоць упэўнены наступ хрысціян пачаўся толькі пасля 1485 г. Нагодай да пачатку канфлікту стаў раптоўны захоп мусульманамі невялікага гарадка Саара-дэ-ла-Сьера ў 1481 г., з якога хрысціяне здзяйснялі правакацыі на мяжы.

Распадалася на некалькі этапаў: