[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Вега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорка
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне 18гадз 36мін 56,34с
Схіленне +38° 47′ 1,28″
Адлегласць 7,67 ± 0,03 пк
Бачная зорная велічыня (V) 0,03
Сузор’е Ліра
Характарыстыкі
Спектральны клас A0Va

Вега, α Ліры — зорка ў сузор’і Ліры. Бачная зорная велічыня 0,0.

Летні трохвугольнік

Самая яркая зорка летняга неба ў Паўночным паўшар’і. З Альтаірам і Дэнебам утварае т.зв. вялікі летні трохвугольнік.

Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 18гадз 36мін 56.34с; схіленне +38° 47′ 1,28″. Спектральны клас A0 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 26 светлавых гадоў ці 8 парсек. Свяцільнасць у 50 разоў большая за сонечную.