Бэрэстын
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Бэрэстын (укр.: Берестин) — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Краснаградскага раёна і аднайменнай гарадской грамады. Да 17 ліпеня 2020 года складаў гарадскі савет, у які таксама ўваходзілі пасёлкі Дасліднае, Кумы і Стэпавае. Насельніцтва 21 352 чалавек (1 студзеня 2012).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Краснаград стаіць на правым беразе ракі Бераставай, за 101 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра — Харкава. На процілеглым беразе ракі размешчана сяло Наталіна; з паўночнага боку горад мяжуе з вёскай Пясчанкай.
Горад ляжыць на водападзельным плато, якое крута спускаецца да правабярэжжа даліны ракі Бераставай. Агульны нахіл паверхні назіраецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад у бок ракі.
Клімат — умерана кантынентальны. Сярэднямесячная тэмпература студзеня — −7,2 °C, ліпеня — +20,8 °C. Абсалютны максімум — +37 °C, мінімум — −35 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 536 мм.
Плошча горада — 1355 га, з іх 58 % забудавана. Насельніцтва на 1 студзеня 1992 года — 27,6 тыс. чалавек. У параўнанні з 1979 годам зменшылася на 17,9 %.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны і атрымаў статус горада ў 1731 годзе.
19 верасня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны пераіменавала горад у межах дэрусіфікацыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
15 419 | 18 386 | 23 374 | 26 878 | 22 670 | 21 352 |
Зноскі
- ↑ Розподіл наявного населення за типом місцевості — Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Праверана 16 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэрэстын