Барыс Абрамавіч Гельфанд
Барыс Абрамавіч Гельфанд | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | шахматы |
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1968 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Тамара Ашэраўна Галавей і Альберт Зіноўевіч Капенгут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барыс Абрамавіч Гельфанд (24 чэрвеня 1968, Мінск) — беларускі і ізраільскі шахматыст, міжнародны гросмайстар (1989). Віцэ-чэмпіён свету па шахматах 2012—2013 (у маі 2012 года прайграў матч на першынства свету індыйскаму шахматысту Вішванатану Ананду). У 1998 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шахматамі пазнаёміўся ў шасцігадовым узросце. У 1970-х быў вучнем мінскага шахматнага трэнера Эдуарда Зелькінда, пазней займаўся ў Тамары Галавей і Альберта Капенгута. У 1980—1983 наведваў двухтыднёвыя сесіі Школы Петрасяна ў Расіі. Пераможца XIII Мемарыяла Сакольскага ў Мінску (1983). Чэмпіён БССР па шахматах 1984 і 1985.
Пераможца Кубка свету 2009 года, які праходзіў у Ханты-Мансійску.
Удзельнічаў у 9-і шахматных алімпіядах — XXIX-я (1990) у Нові-Сад за зборную СССР, XXXI-я (1994) у Маскве, XXXII-я (1996) у Ерэване за зборную Беларусі, XXXIV—XXXIX (2000—2010) за зборную Ізраіля.
З 1998 года жыве ў Ізраілі (горад Рышон ле-Цыён). Жанаты з Маяй, мае дачку — Авіталь, у 2011 годзе нарадзіўся сын — Аўнер.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.