[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Аксамітнік хвастаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксамітнік хвастаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthus caudatus L., 1759

Сінонімы
Amaranthus leucospermus S. — Аксамітнік беланасенны[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20726
NCBI  3567
EOL  585504
IPNI  316347-2
TPL  kew-2632762

Аксамітнік хвастаты, шчыр[3] (Amaranthus caudatus) — від аксамітніка, аднагадовая расліна[4].

Важная збожжавая культура. Многія часткі расліны, уключаючы лісце і насенне, ядомыя. Ужываецца ў ежу ў Індыі і Паўднёвай Амерыцы, дзе вядомы пад назвай ківіча. Адсутнасць клейкавіны і высокае ўтрыманне бялку робіць расліну каштоўнай для хворых цэліякіяй і вегетарыянцаў.

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, у тым ліку ў сярэдняй паласе Расіі, дзе аксамітнік звычайна не паспявае выспяваць. У англамоўных краінах вядомы пад назвай «каханне-хлусня-крывацёк» (англ.: love-lies-bleeding), у віктарыянскай мове кветак  (руск.) выкарыстоўваўся ў якасці сімвала безнадзейнай любові[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. [Лисий хвост, аксамитник, амарант хвостатый Аксамітнік хвастаты (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. Love Lies Bleeding: A Memorable Name for a Striking Plant / Angela Carson, February 14, 2011 (англ.)