Душка Маркавіч
Душка Маркавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чарнагор.: Duško Marković, Душко Марковић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Філіп Вуянавіч | ||||||
Папярэднік | Міла Джуканавіч | ||||||
Пераемнік | Здраўко Крывакапіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Філіп Вуянавіч | ||||||
Кіраўнік урада | Ігар Лукшыч Міла Джуканавіч |
||||||
Папярэднік | Міраш Радавіч | ||||||
Пераемнік | Зоран Пажын | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Філіп Вуянавіч | ||||||
Кіраўнік урада | Міла Джуканавіч Жэлька Штуранавіч |
||||||
Пераемнік | Владан Ёкавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 ліпеня 1958[1] (66 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | сербск.: Душко Марковић | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Крагуевацкі ўніверсітэт | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Душка Маркавіч (чарнагор.: Duško Marković, Душко Марковић; нар. 6 ліпеня 1958, Мойкавац, Народная Рэспубліка Чарнагорыя, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — чарнагорскі юрыст і палітык, прэм’ер-міністр Чарнагорыі з 28 лістапада 2016 па 4 снежня 2020 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў юрыдычны факультэт Крагуевацкага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у юрыдычным аддзеле шахты «Брсково» (Мойковац).
З 1986 да 1989 гг. сакратар скупшчыны абшчыны Мойковац. У 1989 г. быў прызначаны прэзідэнтам скупшчыны абшчыны Мойковац. З 1991 па 1998 гг. ён быў генеральным сакратаром урада Чарнагорыі. У 1997 г. абіраецца ў Нацыянальную асамблею Чарнагорыі. Да 2005 г. займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў па пытаннях дзяржаўнай бяспекі. З 2005 да 2010 гг. займаў пасаду дырэктара Агенцтва нацыянальнай бяспекі Чарнагорыі. У 2010 г. увайшоў ва ўрад М. Джуканавіча ў якасці міністра без партфеля. У снежні таго ж года стаў намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам юстыцыі ў новым урадзе І. Лукшыча. Захаваў пасады ў наступным ўрадзе М. Джуканавіча[2]. У 2015 г. Маркавіч быў абраны намеснікам старшыні Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.
9 лістапада 2016 г., Маркавіч быў прызначаны прэзідэнтам Чарнагорыі Ф. Вуянавічам на пасаду прэм’ер-міністра. 28 лістапада, пры падтрымцы партый меншасцящ албанцаў, харватаў і баснійцаў, ён быў зацверджаны парламентам (41 «за» з 81 членаў).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае 3 дзяцей.
Зноскі
- ↑ Duško Marković // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Ko je Duško Marković, čovjek od povjerenja Mila Đukanovića (басн.). Dnevni avaz (27 кастрычніка 2016). Праверана 17 сакавіка 2010.