Джайпур
Горад
Джайпур
Jaipur, जयपुर
| ||||||||||||||||||||||||||||
Джайпур (англ.: Jaipur, раджастхані: जयपुर) — горад на захадзе Індыі, сталіца штата Раджастхан. Насельніцтва (2011 г.) — 6 663 971 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Джайпур быў заснаваны ў 1727 г. раджам Дхундхарам Савам Джай Сінгхам II, гаспадаром Амберскай дзяржавы. Горад загадзя праектаваўся бенгальскім архітэктарам Від’ядхарам Бхатачар’ям (1693—1751 гг.) згодна прынцыпам тагачасных матэматыкі і астралогіі. У пабудове гарадскога палаца дапамогу аказваў брытанскі ваенны інжынер С. С. Джэкаб. Цэнтральная частка ўзводзілася з ружовага пясчаніка і фарбавалася ў ружовы колер, з-за што атрымала назву «ружовага горада».
У XIX ст. планавае будаўніцтва актыўна працягвалася. З гэтай мэтай у 1868 г. была адчынена спецыяльная школа мастацтваў. Акрамя таго, у Джайпуры працавала дзве іншыя вышэйшыя школы — вывучэння санскрыта і для жанчын.
У 1949 г. Джайпур стаў афіцыйнай сталіцай Раджастхана.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць Джайпура спецыялізавана на перапрацоўцы бавоўны, натуральнай скуры, драўніны, вытворчасці тканін, вопраткі, абутку, мэблі і г. д. За 6 км ад горада пабудаваны экспартны парк, які ўключае некалькі прамысловых зон і зону развіцця IT[3]. Важную ролю ў эканомікцы адыгрывае турызм. Згодна выданню Condé Nast Traveller, гэта сёмы па прывабнасці для падарожнікаў горад Азіі[4].
Зноскі
- ↑ Jaipur Pin Code — геаграфічная карта. Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Rajasthan RTO code Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Sitapura at Jaipur(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 8 жніўня 2015.
- ↑ Jaipur Seventh Best Tourist Destination In Asia
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).