Škoda Superb
Škoda Superb — легкавы аўтамабіль вытворчасці кампаніі Škoda. У мадэльным шэрагу — з 2001 года.
Superb (1934—1949)
[правіць | правіць зыходнік]Машына з назвай Superb упершыню з'явілася ў мадэльным шэрагу кампаніі Škoda ў 1934 годзе — гэта быў аўтамабіль сярэдняга класа, пабудаваны на падоўжанай хрыбетнай раме мадэлі Škoda 637.
На выбар прапаноўваліся тры тыпы дрэва-металічных кузаваў — седан, лімузін і двухдзверны кабрыялет. Падвеска ўсіх колаў — незалежная, прывад тормазаў — гідраўлічны. Спачатку на Superb усталёўвалі ніжнеклапанныя шасціцыліндравыя аб'ёмам 2,5-2,9 л (55-65 к.с.), а ў 1938 годзе з'явіўся верхняклапанны рухавік 3,1 л (85 к.с.). Самы магутны Superb 4000 тып 919 (1939-1940) меў васьміцыліндравы рухавік 4,0 л (96 к.с.).
Да 1949 года зроблена 889 машын.
Superb I (2001—2008)
[правіць | правіць зыходнік]Першае пакаленне Škoda Superb (2001—2008 гады) было пабудавана на аснове Volkswagen Passat пятага пакалення, ад якога адрозніваўся расцягнутай на 100 мм (да 2803 мм) колавай базай. Кузаў — толькі седан. Падоўжна размешчаныя рухавікі аб'ёмам ад 1,8 да 2,8 л развівалі ад 101 да 193 к.с., каробка перадач — пяціступеньчатая механічная (ці шасціступеньчатая з рухавіком 2,5 л), а таксама пяціступеньчаты «аўтамат» ZF.
Выраблена 136 100 машын першага пакалення[1].
Superb II (2008—2015)
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе з'явіўся Superb другога пакалення. Колавая база паменшылася на 44 мм, але дзякуючы пераходу да папярочнага размяшчэння рухавіка салон стаў больш. Адметнасцю аўтамабіля стала крышка багажніка з сістэмай TwinDoor, якая дазваляла адкрываць яе як разам са шклом (як на ліфтбеку), так і асобна (як на седанах).
Праз два гады выйшаў універсал Superb Combi з багажнікам аб'ёму 633 л.
Таксама быў даступны ўніверсал версіі Outdoor, які адрозніваўся абвіссю з чорнага пластыка на бамперах, парогах, колавых арках і дадатковымі элементамі абароны дна. Акрамя таго, бакавое задняе шкло і шкло багажных дзверэй атрымала таніроўку[2].
Лінейка рухавікоў у асноўным складалася з турбіраваных чатырохцыліндравых рухавікоў аб'ёмам 1,4-2,0 (125-200 к.с.). На вяршыні маторнага шэрагу была версія з атмасферным рухавіком V6 3,6 (260 к.с.). Замест «аўтамата» была прапанаваная прэселектўная рабатызаваная каробка перадач DSG, апцыянальна быў даступны поўны прывад.
У 2013 годзе мадэль зведала рэстайлінг.
Выраблена 618 500 машын другога пакалення[1].
Superb III (з 2015-га)
[правіць | правіць зыходнік]Першая Škoda Superb трэцяга пакалення сышла з канвеера 13 сакавіка 2015 года[3]. У адрозненні ад папярэдняга пакалення з камбінаванай крышкай багажніка, трэці Superb прапануецца як класічны ліфтбек — з багажнымі дзвярыма падыманымі разам з заднім шклом.
У сакавіку 2019 года з канвеера Škoda ў Квасінах сышоў 500-тысячны аўтамабіль трэцяга пакалення[1].
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ём, л | Магутнасць, к.с. | Трансмісія |
---|---|---|
Бензінавыя | ||
1,4 | 125 | механічная, шасціступеньчатая |
1,4 | 150 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
1,8 | 180 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
2,0 | 220 | DSG6 |
2,0 | 280 | DSG6 |
Дызельныя | ||
1,6 | 120 | механічная, шасціступеньчатая; DSG7 |
2,0 | 150 | механічная, шасціступеньчатая; DSG6 |
2,0 | 190 | механічная, шасціступеньчатая; DSG6 |
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабіль ўжо ў базавай камплектацыі з шэрагу сістэм бяспекі мае ESC, сістэму экстранага тармажэння, а на большасці еўрапейскіх рынкаў да іх дадаюцца дыферэнцыял XDS+, сачэнне за ціскам у шынах і радар, які адсочвае дыстанцыю да машын наперадзе. Апцыянальна на Superb можа ўсталёўвацца сістэма сачэння за сляпымі зонамі, адаптыўны круіз-кантроль, памочнік пры руху ў корках, сістэма сачэння за выкананнем раднасці руху, а таксама сістэма распазнання дарожных знакаў і кантролю стомленасці кіроўцы[4]. Для еўрапейскага рынку Superb абсталёўваецца сям'ю падушкамі бяспекі (за даплату — дзевяццю).
Па выніках краш-тэстаў Euro NCAP аўтамабіль атрымаў вышэйшую адзнаку — пяць зорак. Сярод недахопаў — зафіксаваныя датчыкамі манекенаў павышаныя нагрузкі на грудную клетку кіроўцы пры франтальным сутыкненні, рызыка траўмаў шыі ў пасажыраў задняга шэрагу пры ўдары ззаду і траўманебяспечныя для пешаходаў кромка капота і стойкі лабавога шкла[5].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[6] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,7 | 86% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,2 | 86% |
Бяспека пешаходаў | 25,7 | 71% |
Актыўная бяспека | 9,9 | 76% |
Пратэставаны аўтамабіль: Škoda Superb 2.0 TDI 'Ambition' |
Зноскі
- ↑ а б в Škoda Superb slaví. Třetí generace hlásí půlmilionu vyrobených kusů (чэшск.) . auto.cz (22 сакавіка 2019). Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ Skoda Superb обзавелась “внедорожным” пакетом // abw.by (руск.)
- ↑ Первая Skoda Superb нового поколения сошла с конвейера // zr.ru (руск.)
- ↑ Skoda Superb нового поколения получила высшую оценку в краш-тестах EuroNCAP // abw.by (руск.)
- ↑ Летняя серия краш-тестов EuroNCAP: у новой Skoda Superb - "пятерка", у Hyundai i20 - "четверка", Fiat Panda Cross разбился на "тройку" // abw.by (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/skoda/superb/20642
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- СУПЕРбольшая «Шкода» // За рулём : часопіс. — 2002. — № 05. — С. 46-48. (руск.)
- В особо крупном размере // Авторевю : часопіс. — 2015. — № 10. (руск.)
- Повышение в звании // За рулём : часопіс. — 2015. — № 04. — С. 60-62. (руск.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Škoda Superb