Шарк
Шарк | |
---|---|
англ. Shark Bay | |
25°30′ пд. ш. 113°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Плошча | 10 000 км² |
Сярэдняя глыбіня | 10 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 578 рус. • англ. • фр. |
Заліў Шарк (англ.: Shark Bay) — заліў у паўночна-заходняй частцы аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. З 1991 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Акулій заліў (Заліў Шарк Бей) знаходзіцца ў самай заходняй кропцы ўзбярэжжа Аўстраліі. Яго плошча — 2,3 млн га. Гэты рэгіён унесены ў спіс ЮНЕСКА на аснове адпаведнасці адразу 4 крытэрыям прыроднай спадчыны, што з'яўляецца рэдкім выпадкам у сусветнай практыцы.
Геаграфічнае распалажэнне раёна Акульега заліва ўнікальнае. У гэтым месцы сыходзяцца разам тры кліматычныя зоны. Многія з прадстаўленых тут відаў раслін растуць на межах арэалаў іх распаўсюджання. У раёне Акульега заліва пражывае адна з найбуйнейшых папуляцый воднага млекакормячага — дзюгоня (каля 10 тыс. асобін). У водах заліва жывуць некалькі відаў чарапах, мноства рэдкіх рыб, медуз і ракападобных. Славутасцю гэтых мясцін з'яўляецца Вурамельская банка з плошчай акваторыі каля 1030 км²; яе дно пакрыта дываном з марскіх водарасцей. Унікальны феномен Акульега заліва — страматаліты. Гэтыя падушкападобныя вапнавыя стварэнні з'яўляюцца вынікам дзейнасці калоній старажытных цыянабактэрый. Яны пражывалі ў гэтых мясцінах 3,5 млрд гадоў таму і лічацца аднымі з найстаражытнейшых формаў жыцця на Зямле.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.