Ваг
Ваг | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 403 км |
Басейн | 19 600 км² |
Расход вады | ля Трноўца над Вагам: 153 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 664 м |
• Каардынаты | 49°01′08″ пн. ш. 19°48′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай[1] |
• Каардынаты | 47°44′59″ пн. ш. 18°08′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваг (славацк.: Váh, венг.: Vág, ням.: Waag, польск.: Wag) — самая доўгая рака Славакіі. Левы прыток Дуная. Пачынаецца каля вёскі Кралёва-Легата, дзе зліваюцца Чорны Ваг і Белы Ваг. Рака цячэ па поўначы і захадзе Славакіі і ўпадае ў Дунай недалёка ад Комарна. Галоўныя прытокі — Нітра, Малы Дунай, Кісуца, Тур’ец, Орава, Рэвуца, Райчанка.
Працякае праз гарады і мястэчкі: Ліптаўскі Градак, Ліптаўскі Мікулаш, Ружамберак, Вруткі, Жыліна, Бытча, Поваска-Бістрыца, Пухаў, Ілава, Дубніца-над-Вагам, Немшава, Трэнчын, Нове Месца над Вагам, П’ешцяны, Глогавец, Серэдзь, Шаля, Коларава і Комарна.
Даўжыня ракі — 433 км, плошча водазбору — 19 600 км². Сярэднегадавы расход вады — 152 м³/сек.
На рацэ пабудавана сістэма з 20 гідраэлектрастанцый — Важскі каскад. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння і водазабеспячэння. Рака з'яўляецца суднаходнай ад вусця ракі Серэдзь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваг
- ↑ а б Вааг // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 502.