[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Шаля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаля
славацк.: Šaľa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Рэнесансны палац у Шалі
Рэнесансны палац у Шалі
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Марцін Альфёльдзі
Заснаваны
1002
Першая згадка
Населены пункт з
Плошча
44,967 км²
Вышыня цэнтра
118 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
24 256 чалавек (2006)
Шчыльнасць
539 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421-31
Паштовы індэкс
927 01
Аўтамабільны код
SA
Афіцыйны сайт
Шаля на карце Славакіі
Шаля (Славакія)
Шаля

Шаля (славацк.: Šaľa, ням.: Schelle, венг.: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі на рацэ Ваг.

Горад размешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Нове-Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].

Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бела IV надаў Шалі гарадскія правы.

XVIXVII стагоддзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагоддзі тут будуецца крэпасць. У XVIII стагоддзі Шаля пачынае развівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапештам паскорыла развіццё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславакіі, за выняткам перыяду 19381945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Венгрыі.

Цяпер Шаля — раённы цэнтр Нітранскага края.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72 % — славакі, 17,88 % — венгры, 0,48 % — чэхі і 0,40 % — цыганы[2].

Рэлігійны склад: 66,63 % — рыма-каталікі, 23,62 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,00 % — лютэране[2].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mesto Šaľa Архівавана 23 ліпеня 2011.
  2. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.