[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Анібале Карачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:52, 30 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Біяграфія: clean up, выдалена: ​ (2) з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Анібале Карачы
італ.: Annibale Carracci
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 лістапада 1560[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1609(1609-07-15)[4][5][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс[7], жанравы жывапіс[7] і партрэтны жывапіс[d][7]
Мастацкі кірунак барока[8]
Уплыў Праспера Фантана
Уплыў на Antonio Marziale Carracci[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анібале Карачы (іт. Annibale Carracci; 3 лістапада 1560, Балоння — 15 ліпеня 1609, Рым) — італьянскі жывапісец і гравёр балонскай школы, брат мастака Агасціна Карачы.

Вучань Пасароці і свайго стрыечнага брата — мастака Ладавіка Карачы, Анібале вывучаў творчасць Карэджа, Тынтарэта, Веранезэ, Рафаэля і Мікеланджэла. Імкненне пераймаць гэтым карыфеям жывапісу вельмі ярка адчуваецца ў яго ранніх творах.

У 1582 годзе Анібале і Агасціна Карачы заснавалі ўласную школу, якая атрымала пазней назву «Акадэмія дэльі Інкамінаці»). Анібале прымаў актыўны ўдзел у педагагічнай і мастацкай дзейнасці Акадэміі.

У 1597 годзе Анібале Карачы быў запрошаны ў Рым кардыналам Адаарда Фарнезэ для афармлення Палацца Фарнезэ фрэскавым роспісам на міфалагічныя сюжэты. Гэтая праца заняла ў Анібале і яго брата Агасціна разам з вучнямі восем гадоў, стварылі фрэскі («Трыумф Вакха і Арыядны», «Меркурый і Парыс», «Пан і Дыяны», «Юпітэр і Юнона» і інш.). У 1602 годзе Анібале Карачы атрымаў заказ на афармленне рымскай капэлы Эрэра дэ Сан Джакама дэльі Спаньёлі. Пачынаючы з 1605 года жорсткія рэўматычныя болі пазбавілі мастака магчымасці займацца жывапісам.

Нягледзячы на ўсеагульнае прызнанне, Анібале Карачы памёр ва ўзросце 49 гадоў у галечы і быў пахаваны ў адпаведнасці з яго перадсмяротнай просьбай у Пантэоне, побач з Рафаэлем.

Зноскі