Праспера Фантана
Праспера Фантана | |
---|---|
Дата нараджэння | 1512[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1597[1][2][…] |
Месца смерці | |
Дзеці | Lavinia Fontana[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | маньерызм |
Уплыў | Innocenzo di Pietro Francucci da Imola[d] |
Уплыў на | Агасціна Карачы, Ладавіка Карачы, Дэніс Калверт, Lorenzo Sabbatini[d] і Анібале Карачы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспера Фантана (іт. Prospero Fontana) (1512, Балоння — 1597, Рым) — жывапісец эпохі італьянскага Адраджэння балонскай школы, бацька мастачкі Лавініі Фантаны.
Праспера Фантана нарадзіўся ў Балонні ў 1512 годзе. Вучыўся ў Іначэнца да Імола, працаваў у многіх італьянскіх гарадах. Будучы падлеткам, Фантана быў памочнікам Перына дэль Вагі ў Генуі. У якасці мастака-партрэтыста быў прадстаўлены самім Мікеланджэла папе Юлію III і некаторы час нават атрымліваў жалаванне ад папскага прастола. Быў вучнем і памочнікам Джорджа Вазары ў яго майстэрні ў Фларэнцыі, а таксама Тадэа Цукары. Некаторы час працаваў у Францыі, у Фантэнбло (1560), але ў рэшце рэшт пасяліўся ў Балонні. Да канца сваёй кар’еры Фантана адкрыў школу мастацтваў у Балонні. Сярод яго самых вядомых вучняў былі Ладавіка Карачы, Агасціна Карачы, Ларэнца Сабаціні і Дэніс Калверт.
У першую чаргу Фантана вядомы як партрэтыст. Яго позні стыль выдае ўплыў Мікеланджэла і блізкі да маньерызму.
Зноскі
- ↑ а б Prospero Fontana // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Prospero Fontana // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.