Google Inc. | |
---|---|
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ: GOOG |
Заснаванне | 1998 |
Заснавальнікі | Сяргей Міхайлавіч Брын[3] і Лары Пейдж[3] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Маўнцін-В'ю, Каліфорнія |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Лары Пейдж — галоўны выканаўчы дырэктар Эрык Шміт — старшыня савета дырэктараў Сяргей Брын — сузаснавальнік |
Галіна | Інтэрнэт |
Прадукцыя | гл.: Спіс сэрвісаў і інструментаў Google |
Уласны капітал | ▲ USD 46,241 млрд (2010)[1] |
Абарот | ▲ USD 29,321 млрд (2010)[1] |
Аперацыйны прыбытак | ▲ USD 10,381 млрд (2010)[1] |
Чысты прыбытак | ▲ USD 8,505 млрд (2010)[1] |
Актывы | ▲ USD 57,851 млрд (2010)[1] |
Колькасць супрацоўнікаў | 28 768 (1 ліпеня 2011)[2] |
Дэвіз | Do the right thing[5] |
Матчына кампанія | Alphabet Inc. |
Даччыныя кампаніі | YouTube, DoubleClick, On2 Technologies, Google Voice, Picnik, Aardvark, AdMob |
Сайт | www.google.com |
Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][6][7], MWCD /ˈgü-gəl/[8], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 62%).
Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам і мабільная аперацыйная сістэма.
Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-В'ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн. сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.
Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.
Гісторыя
Google з'явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сергея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскам універсітэце ў Каліфорніі.
Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт.
Прадукты і паслугі
Карпаратыўная культура
Зноскі
- ↑ а б в г д U.S. Securities and Exchange Commission. Form 10-K (англ.). Washington, D.C.: United States of America (27 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 16 красавіка 2011.
- ↑ Google Back On Track In Q2, Beats The Street With Over $9 Billion In Revenue
- ↑ а б Projekt dvou doktorandů z garáže slaví dvacet let od vzniku. Víte, jak vzniklo jméno Google? — 2018. Праверана 7 верасня 2018.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.engadget.com/2015/10/02/alphabet-do-the-right-thing/
- ↑ «google» перевод английский-русский . Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
- ↑ How to pronounce Google (англ.). inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
- ↑ Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary (англ.). Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Google
- Афіцыйны сайт
- Сайт Google на беларускай мове
- Інтэрактыўная часавая шкала гісторыі Google
Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA