[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Audi A2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:48, 29 верасня 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Крыніцы: замена Заўваг на Крыніцы, перанесена: {{заўвагі}} → {{Крыніцы}}, == Заўвагі == → == Крыніцы == з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Audi A2
Агульныя даныя
Вытворца: Audi AG
Выпуск: 19992005
Зборка:  Германія
Клас: малога класа
бензінавыя:
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,6 літра 81 кВт (110 к.с.)
дызельныя:
1,2 літра 45 кВт (61 к.с.)
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)
5-хуткасная механічная,
5-хуткасная рабатызіраваная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3826 мм
Шырыня: 1673 мм
Вышыня: 1553 мм
Колавая база: 2405 мм
Маса: ад 895 да 1030 кг
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 20-43 л
Дызайнер: Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke),
Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer)

Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. Выпушчана 176 377 аўтамабіляў[1].

Audi Al2 (1997)

Прадвеснік Audi А2 — канцэпт-кар Al2 — быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне восенню 1997 года. Кузаў машыны быў выраблены з алюмінію па той самай тэхналогіі, якая раней ужо ўжывалася для Audi A8. Аўтамабіль быў аснашчаны трохцыліндравым 1,2-літровым рухавіком магутнасцю 55 кВт (75 к.с)[2]. Яшчэ адзін прататып, Al 2 Open End, быў прадстаўлены на Такійскім аўтасалоне. Гэта быў двухмесны паўкабрыялет-пікап з двума дзвярыма.

Прэзентацыя серыйнай мадэлі прайшла на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1999 года, вытворчасць пачалася ў лістападзе[3]. За дызайн і канструкцыю кузава аўтамабіль быў адзначаны прэміямі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland[4] і iF Design[5].

У верасні 2003 года на Франкфурцкім аўтасалоне была прадстаўлена абноўленая мадэль. У маторны шэраг дадалася новая версія 1,4-літровага дызельнага рухавіка, якая атрымала турбакампрэсар, што павялічыла магутнасць да 90 к.с. З вонкавых адрозненняў — толькі змененае вечка сэрвіснага люка спераду, якое стала больш падобным на звычайную рашотку радыятара[6].

Пры тым, што аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі за інавацыйны дызайн і паліўную эфектыўнасць, ён сутыкнуўся з праблемамі з пункту гледжання цэнаўтварэння. Кампактны хэтчбэк пазіцыянаваўся як аўтамабіль прэміўм-сегмента і адносна высокі кошт абмяжоўваў ягоную прывабнасць для масавай аўдыторыі. Выпуск быў спынены ў 2005 годзе з-за нізкага попыту[7].

Алюмініевы прасторавы каркас Audi A2.
Пярэдняя панэль.
Багажнік.

Кузаў Audi А2 пабудаваны з дапамогай фірмовай тэхналогіі Audi Space Frame, якая ўжо выкарыстоўвалася маркай на мадэлі А8. Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.

Мадэль Audi A2 1.4[8]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг
Аб’ём, см³ 1390
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 75,6
Ступень сціску 10,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 5000 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
126 Н·м
пры 3600 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 895
Дазволеная маса, кг 1410
Макс. хуткасць, км/г 173
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,0
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,2 / 4,7 / 6,0
Мадэль Audi A2 1.6 FSI[9]
Рухавік Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг,
непасрэдны ўпырск FSI
Аб’ём, см³ 1598
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,9
Ступень сціску 12,0
Магутнасць
пры аб/хв
81 кВт (110 к.с.)
пры 5800 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
155 Н·м
пры 4500 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 995
Дазволеная маса, кг 1510
Макс. хуткасць, км/г 202
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,8
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
8,1 / 4,7 / 5,9
Audi A2 1.2 TDI

У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).

Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб’ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.

Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.

Мадэль Audi A2 1.2 TDI[10]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб’ём, см³ 1191
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 76,5 х 86,4
Ступень сціску 19,5
Магутнасць
пры аб/хв
45 кВт (61 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
140 Н·м
пры 1800—2400 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3
Падрыхтаваная маса, кг 855
Дазволеная маса, кг 1200-1245
Макс. хуткасць, км/г 168
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 14,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
3,6 / 2,7 / 2,99
Мадэль Audi A2 1.4 TDI[8] Audi A2 1.4 TDI[11]
Рухавік Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг
Аб’ём, см³ 1422
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм 79,5 х 95,5
Ступень сціску 19,5 18,5
Магутнасць
пры аб/хв
55 кВт (75 к.с.)
пры 4000 аб / хв
66 кВт (90 к.с.)
пры 4000 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
195 Н·м
пры 2200 аб / хв
230 Н·м
пры 1900—2200 аб / хв
Экалагічны клас Еўра 3 Еўра 4
Падрыхтаваная маса, кг 990 1030
Дазволеная маса, кг 1505 1545
Макс. хуткасць, км/г 173 188
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 12,3 10,9
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша / сярэдні
5,6 / 3,5 / 4,3 5,8 / 3,5 / 4,3

Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[12]
Бяспека пасажыраў 26
Бяспека пешаходаў 5
Пратэставаны аўтамабіль:
Audi A2 1.4

A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў франтальны ўдар, абарона пры бакавым ўдары таксама на высокім узроўні.

Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — абарона пешахода ад траўмавання пры наездзе выявілася незадавальняючай.

Статыстыка продажу Audi A2 у Еўропе[7]
Audi A2 Concept, 2011

Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[13]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.

Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.

Планавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску машыны ў серыйную вытворчасць[14].

  1. 60 deutsche Autos: Der Audi A2 (ням.). Spiegel (20 жніўня 2009). Праверана 29 сакавіка 2024.
  2. Audi : Audi Aluminum AL 2. autointell.com. Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. Tomáš Zajíček. Audi A2 3L (чэшск.). auto.cz (5 лістапада 1999). Праверана 29 сакавіка 2024.
  4. Design-Preis für Audi: Vorsprung durch Schönheit (ням.). Auto Bild (4 верасня 2002). Праверана 29 сакавіка 2024.
  5. iF Design - Audi A2 (англ.). iF Design. Праверана 29 сакавіка 2024.
  6. Facelift(je) voor Audi A2 (гал.). autoweek.nl (17 верасня 2003). Праверана 29 сакавіка 2024.
  7. а б Audi A2 European sales figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 29 сакавіка 2024.
  8. а б http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW — Stand: 09/1999 (ням.)
  9. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW — Stand: 03/2002 (ням.)
  10. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW — Stand: 02/2001 (ням.)
  11. http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW — Stand: 11/2003 (ням.)
  12. http://www.euroncap.com/en/results/audi/a2/15563
  13. Электрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём (руск.)
  14. Audi A2 axed (англ.). autocar.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 14 лютага 2020.