mount
mount — утыліта каманднага радка ў UNIX-падобных сістэмах. Ужываецца для манціравання файлавых сістэм.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]mount /dev/cdrom /mnt/cdrom
Прылада /dev/cdrom манціруецца ў каталог /mnt/cdrom, калі ён існуе. Пачынаючы ад моманту манціравання і пакуль карыстальнік не адманціруе файлавую сістэму (або туды не будзе зманціравана нешта іншае) у каталогу /mnt/cdrom будзе змяшчацца дрэва каталогаў прылады /dev/cdrom
Разманціраванне камандай umount
[правіць | правіць зыходнік]Для разманціравання дастаткова ўказаць пункт манціравання або імя прылады.
umount /dev/cdrom
Манціраванне USB-дыскаў
[правіць | правіць зыходнік]Для тыповага выпадку, калі USB-дыск мае файлавую сістэму FAT32, каманда манціравання выглядае так:
mount -t vfat -o codepage=866,iocharset=utf8 /dev/sda1 /mnt
Параметр codepage неабходны, каб імёны створаных файлаў карэктна адлюстроўваліся ў старых АС (напрыклад, DOS). Калі дыстрыбутыў выкарыстоўвае ў якасці кадзіроўкі сістэмнай лакалі не UTF-8, то яе неабходна ўказаць у параметры iocharset такім чынам:
mount -t vfat -o codepage=866,iocharset=koi8-r /dev/sda1 /mnt
Вызначыць тып сістэмнай кадзіроўкі можна выканаўшы каманду locale.
Карыснымі опцыямі пры манціраванні Flash-дыскаў з'яўляюцца sync і flush. Першая ажыццяўляе скід на дыск буфера запісу, так што даныя не губляюцца падчас адлучэння flash-дыска без разманціравання. Пабочны эфект такога манціравання — значнае змяншэнне хуткасці запісу. Другая опцыя (даступная толькі ў новых ядрах Linux) прыводзіць да скіду буфера на дыск пасля запісу апошняга файла. Гэта таксама спрыяе захаванню даных у выпадку адключэння дыска без разманціравання, але не выклікае зніжэння хуткасці запісу.
Манціраванне NTFS дыскаў/падзелаў
[правіць | правіць зыходнік]mount -t ntfs -o noatime,users,rw,fmask=111,dmask=000,locale=be_BY.UTF-8 /dev/sda1 /mnt/win_xp
Манціраванне вобразаў дыскаў
[правіць | правіць зыходнік]Калі маецца вобраз дыска ў выглядзе iso-файла, то для яго манціравання патрэбна ўказаць параметр -o loop і, звычайна, тып файлавай сістэмы -t iso9660 (неабавязкова) (file.iso — гэта імя файла вобразу, а /mnt/iso — пункт манціравання):
mount -o loop -t iso9660 file.iso /mnt/iso
Манціраванне вобразаў у фарматах, адрозных ад iso патрабуе пераўтварэння ў iso-вобраз або ўжывання эмулятара. Для пераўтварэння можна ўжываць утыліты каманднага радка (гл. ніжэй) або ўтыліту kiso з графічным інтэрфейсам. Манціраванне вобразаў дыскаў у Linux
Вобразы bin/cue
[правіць | правіць зыходнік]Для пераўтварэння вобраза bin/cue у iso-вобраз можна скарыстацца канвертарам bchunk:
bchunk image.bin image.cue image.iso
Манціраванне сеткавых дыскаў NFS
[правіць | правіць зыходнік]mount 172.22.2.1:/mnt/iso/ /mnt/iso/
Манціраванне сеткавых дыскаў SMB
[правіць | правіць зыходнік]Прыклад манціравання сеткавых SMB-рэсурсаў :
mount -t smbfs -o username=user,password=pass //server/dir /mnt/localdir/ mount -t cifs -o username=user,password=pass //server/dir /mnt/localdir/
(Утыліта smbfs заменена ў ядры linux на сумяшчальную з ёй cifs.) зноскі:
- "-t cifs" можна часам не ўказваць, калі імя дыска, які манціруецца мае від "/server/dir"
mount //server/dir /mnt/localdir/ -o username=user,password=pass
- калі для аўтарызацыі патрэбна ўказаць даменнае імя карыстальніка, то ў параметрах каманды mount яно ўказваецца як "-o username=domain\\user", аднак пры ўказанні рэсурсу ў /etc/fstab імя карыстальніка ўказваецца як "domain/user":
//server/dir /mnt/localdir/ cifs user=domain/user,password=pass 0 0
Манціраванне FTP сервераў
[правіць | правіць зыходнік]curlftpfs -v -o iocharset=UTF-8 ftp://user:password@ftp.domain.ru/ Архівавана 6 лютага 2019. /mnt/ftp
Манціраванне аддаленага каталогу праз ssh
[правіць | правіць зыходнік]Модуль ядра Fuse (быў прыняты ў афіцыйную галіну ядра пачынаючы з 2.6), дазваляе непрывілеяваным карыстальнікам манціраваць розныя файлавыя сістэмы.
Для работы, неабходна дадаць карыстальніка ў групу fuse, зрабіць гэта можна так:
usermod -G -a fuse user
або
adduser user fuse
або ўручную адрэдагаваўшы файл /etc/group. Калі неабходна, прымусова падгрузіць модуль ядра fuse:
modprobe fuse
Пасля гэтага, можна зманціраваць аддалены каталог з дапамогай sshfs:
sshfs user@addaleny_server:/tmp ~/addalenaja_tečka
Для адманціравання аддаленага каталога патрэбна ўвесці каманду:
fusermount -u ~/addalenaja_tečka
Параметры манціравання
[правіць | правіць зыходнік]Пры неабходнасці для выканання каманды mount можна ўказаць дадатковыя параметры манціравання.
-t Тып файлавай сістэмы
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна пры манціраванні тып вызначаецца аўтаматычна ці бярэцца з файла канфігурацыі (гл. ніжэй). Але ў асобных выпадках патрэбна відавочна ўказваць тып файлавай сістэмы. Напрыклад пры манціраванні DVD дыска з файлавай сістэмай UDF.
mount /dev/cdrom /mnt/dvd -t udf
Калі няправільна ўказаць тып файлавай сістэмы, то каманда mount выдасць паведамленне аб памылцы
mount: wrong fs type, bad option, bad superblock on /dev/cdrom, missing codepage or other error In some cases useful info is found in syslog - try dmesg | tail or so
і параіць паглядзець у канец файла сістэмных паведамленняў.
Unable to identify CD-ROM format.
У выпадку паспяховага манціравання звычайна паведамляецца што кампакт-дыск манціруецца (па змоўчванню) ў рэжыме «толькі чытанне».
mount: block device /dev/cdrom is write-protected, mounting read-only
-o Атрыбуты доступу
[правіць | правіць зыходнік]- Доступ «толькі чытанне» (ro) ці на «чытанне і запіс» (rw)
- Дазвол ці забарона запуску праграм (noexec)
Прыклад 1 (для ўзору, прыведзена манціраванне USB дыска):
mount -t vfat -o rw,noexec,iocharset=utf8,codepage=866 /dev/sda1 /mnt/usb
Прыклад 2 (для ўзору, прыведзена манціраванне ntfs падзела з усталяванай Windows XP):
mount -t ntfs -o noatime,users,rw,fmask=111,dmask=000,locale=be_BY.UTF-8 /dev/sda1 /mnt/win_xp
Прыклад 3 (пераманціраваць прыладу з доступам на «чытанне і запіс» (rw))
mount -o remount,rw /dev/sda2
mount --bind
[правіць | правіць зыходнік]Каманда mount з ключом --bind ці з кароткім ключом -B ужываецца ў сістэмах на ядры Linux (пачынаючы з 2.4.0) для стварэння сіноніма каталога ў дрэве файлавай сістэмы. Напрыклад, каманда:
mount --bind /mnt/cdrom/Files /var/ftp/cdrom
дазваляе звяртацца да файлаў з /mnt/cdrom/Files праз шлях /var/ftp/cdrom, дзе /var/ftp/cdrom — нейкі ўжо існуючы (магчыма пусты) каталог (яго сапраўдны змест будзе недаступны да моманту разманціравання). Можна таксама замест асобнай опцыі --bind написаць -o bind, што будзе мець такі ж эфект. Таксама гэта дазваляе дадаць правіла ў файл /etc/fstab для манціравання пры старце сістэмы:
/olddir /newdir none bind
Перавагай дадзенага спосабу стварэння спасылак на каталогі над сімвальнымі спасылкамі з'яўляецца магчымасць абыходзіць абмежаванне доступу да файлавай сістэмы, якое ўзнікае перад працэсамі, што запушчаны ў асяроддзі chroot ці серверамі, якія выкарыстоўваюць прынцып chroot. Напрыклад, FTP-сервер proftpd робіць недаступнымі сімвальныя спасылкі, якія указваюць на файлы і каталогі па-за межамі вызначанага каталога. Дзеянне каманды mount --bind нагадвае DOS-аўскі subst.
Спіс зманціраваных файлавых сістэм
[правіць | правіць зыходнік]Пры запуску каманды mount без параметраў выводзіцца спіс зманціраваных файлавых сістэм:
/dev/md/5 on / type reiserfs (rw,noatime) proc on /proc type proc (rw) sysfs on /sys type sysfs (rw,nosuid,nodev,noexec) udev on /dev type tmpfs (rw,nosuid) devpts on /dev/pts type devpts (rw,nosuid,noexec) /dev/md/4 on /files type xfs (rw,noatime) /dev/sda3 on /mnt/a type ext3 (rw,noatime) /dev/sdd2 on /mnt/docs type reiserfs (rw,noatime) shm on /dev/shm type tmpfs (rw,noexec,nosuid,nodev) usbfs on /proc/bus/usb type usbfs (rw,noexec,nosuid,devmode=0664,devgid=85) binfmt_misc on /proc/sys/fs/binfmt_misc type binfmt_misc (rw,noexec,nosuid,nodev) nfsd on /proc/fs/nfs type nfsd (rw,noexec,nosuid,nodev) //ax2/i on /mnt/smb type smbfs (0) 172.22.2.1:/files on /mnt/files type nfs (rw,addr=172.22.2.1)
У гэтым прыкладзе паказваецца шмат зманціраваных файлавых сістэм (ФС).
- у першым радку паведамляецца, што каранёвай ФС з'яўляецца RAID-масіў, з ФС тыпа reiserfs і параметрамі манціравання: доступ на чытанне і запіс (rw) і ўказаннем не аднаўляць атрыбут часу апошняга доступу (noatime)
- sysfs, udev, devpts — гэта стандартныя (для сістэм Linux) віртуальныя ФС
- /dev/sda3 — гэта падзел SATA дыска
- usbfs — гэта віртуальная файлавая сістэма для работы з USB прыладамі
- //ax2/i — гэта шлях да сеткавага дыска SMB
- 172.22.2.1:/files — шлях да сеткавага дыска NFS, які знаходзіцца на серверы з IP-адрасам 172.22.2.1
Файл канфігурацыі
[правіць | правіць зыходнік]Каб палегчыць працэдуру манціравання можна унесці ў файл канфігурацыі /etc/fstab адпаведныя радкі. Прыкладны змест для гэтага файла:
# <fs> <mountpoint> <type> <opts> <dump/pass> # NOTE: If your BOOT partition is ReiserFS, add the notail option to opts. #/dev/BOOT /boot ext2 noauto,noatime 1 2 /dev/sda5 / reiserfs noatime 0 1 /dev/sda1 none swap sw 0 0 /dev/cdrom /mnt/cdrom iso9660 noauto,ro 0 0 #/dev/fd0 /mnt/floppy auto noauto 0 0 # NOTE: The next line is critical for boot! proc /proc proc defaults 0 0 # glibc 2.2 and above expects tmpfs to be mounted at /dev/shm for # POSIX shared memory (shm_open, shm_unlink). # (tmpfs is a dynamically expandable/shrinkable ramdisk, and will # use almost no memory if not populated with files) shm /dev/shm tmpfs nodev,nosuid,noexec 0 0
У далейшым можна будзе ўказваць у камандзе mount толькі імя прылады ці пункт манціравання — усе дадатковыя параметры будуць брацца з файла канфігурацыі. Напрыклад (у дачыненні да прыведзенай канфігурацыі) каманда mount /mnt/cdrom будзе эквівалентная выкананню каманды
mount /dev/cdrom /mnt/cdrom -t iso9660 -o noauto,ro
Іншае прызначэнне файла канфігурацыі — аўтаматычнае манціраванне файлавых сістэм пры загрузцы сістэмы. Калі не патрабуецца манціраваць пэўныя файлавыя сістэмы, то для іх у файле канфігурацыі трэба ўказаць параметр noauto.