[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

reboot

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

halt і reboot — утыліта ў UNIX-сістэмах, якая ачышчае файлавы сістэмны кэш, дасылаючы ўсім працэсам сігнал аб завяршэнні, і, адпаведна, выключае ці перазапускае камп'ютар. Выкананае дзеянне заносіцца ў сістэмны лог.

halt [-lnpq] [-k ядро]
reboot [-dlnpq] [-k ядро]
fasthalt [-lnpq] [-k ядро]
fastboot [-dlnpq] [-k ядро]

fasthalt і fastboot — з'яўляюцца аліасамі. Параметры:

Флаг Апісанне
-d Стварыць файл дампа для сістэмных памылак.
-k ядро Запусціць указанае ядро пры наступным запуску сістэмы. Калі загрузка пройдзе паспяхова, указанае ядро будзе запускацца заўсёды па замоўчванню. У выпадку няўдачы запускаецца бягучае ядро, усталяванае як стандартнае. Работа гэтага ключа можа быць зменена ў будучыні
-l Не заносіць інфармацыю ў логі. Гэта можа выкарыстоўвацца такімі функцыямі як shutdown, якія пішуць логі самастойна
-n Не ачышчаць файлавы сістэмны кэш. Не рэкамендуецца да выкарыстання.
-p Сістэма спрабуе выключыць сілкаванне камп'ютара
-q Хуткае выкананне дзеяння. Пры гэтым ключы дзеючыя ў сістэме праграмы не атрымаюць сігнал SIGTERM. Не рэкамендуецца да выкарыстання.