Франс Галь
Франс Галь | |
па-француску: France Gall | |
Дата нараджэньня | 9 кастрычніка 1947[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 2018[6][2][3][…] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка |
Псэўданімы | France Gall |
Жанры | е-е[d][6] і поп |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | France Gall |
Лэйблы | Warner Music Group[d], Universal Music France[d], Atlantic Records, Universal Music Group, Philips Records[d] і Decca Records[d] |
Бацька | Рабэр Галь[d] |
Маці | Сэсыль Бэрт’е[d] |
Дзеці | Raphaël Michel[d] і Палін Гамбургер[d][8] |
Узнагароды | |
Франс Галь (па-француску: France Gall, сапр. імя Ізабэль Жэняўеў Мары Ан Галь, нар. 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — француская сьпявачка, пераможца конкурсу песьні Эўрабачаньне-1965.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сынгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з францускім кампазытарам Сэржам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе сьпявачка прымала ўдзел у Эўрабачаньні-1965 і зь песьняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасьць упала пасьля выхаду сынгла «Les sucettes», у якім сьпявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэта песьня, аўтарам якой зьяўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Нямеччыне. У Францыі яна была ўжо ня так папуларна, пакуль не пазнаёмілася зь Мішэлем Бэржэ, кампазытарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасьля сьмерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе пэрыядычна зьяўляюцца ў францускіх газэтах і часопісах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727
- ^ а б France Gall // Nederlandse Top 40
- ^ а б France Gall // GeneaStar
- ^ http://www.atlantico.fr/pepites/chanteuse-france-gall-est-decedee-3272705.html
- ^ а б Fichier des personnes décédées mirror
- ^ а б в Le Progrès, Le Progrès.fr (фр.) — RF: 2018. — ISSN 2102-6807
- ^ Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques (фр.) — 2018.
- ^ http://www.leprogres.fr/france-monde/2019/01/07/la-chanteuse-france-gall-est-decedee-a-l-age-de-70-ans
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія Франс Галь (рас.)