[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Нубія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піраміды каля горада Мероэ

Нубія — гістарычная вобласьць у даліне Ніла, паміж першым і шостым парогамі, г.зн. на поўнач ад суданскай сталіцы Хартума і на поўдзень ад Асуана ў Эгіпце. Назва, магчыма, паходзіць ад старажытнаэгіпецкага слова nub — золата. У старажытнасьці на тэрыторыі Нуіі пасьлядоўна існавалі розныя культуры і дзяржавы. Сталіцай царства ў той час быў Мэроэ. У VII—XIV стагодзьдзях тут знаходзілася некалькі хрысьціянскіх дзяржаваў нубійцаў. Затым Нубія была ісламізавана і часткова заселеная арабскімі плямёнамі. Нубія была крыніцай рабоў і прыродных багацьцяў (золата і слановай косьці).

Сучасныя нубійцы гавораць на дзьвюх роднасных мовах нубійской галіны ўсходнесуданскай надсям’і — нобін (нашчадак старанубійскай) і кенузі-дангола, а частка — толькі на арабскай. Нубіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў