[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Мінойская цывілізацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мінойцы — народ, які насяляў Крыт у бронзавым веку.

Назва ад імя легендарнага цара Мінаса, прапанавана ангельскім археолягам Артурам Джонам Эванзам.

Мінойцы — першыя цывілізаваныя эўрапейцы, якія характарызаваліся высокім узроўнем разьвіцьця прадукцыйных сілаў. Як культурная група мінойцы паявіліся каля 2500 да н. э. і, магчыма, уяўлялі сабой сынтэз імігрантаў з Анатоліі і мясцовага нэалітычнага насельніцтва. Каля 2000 да н. э. на Крыце пачаўся працэс урбанізацыі, расьлі гарады, будаваліся палацы (Кнос, Малія і Фэст). Пашыраўся заморскі гандаль. Пасьля 1450 да н. э. мінойцы трапілі пад кантроль Мікенаў (гл. таксама Крыта-мікенская культура).

Тэрмін мінойцы мае строга культурнае значэньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінойская цывілізацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў