Volvo Cars
Тып | Дачыннае таварыства, Aktiebolag |
---|---|
Лістынг на біржы | VOLCAR і SE0016844831[1][2] |
Дэвіз | Истинная глобальность и скандинавская сущность |
Заснаваная | 1927 |
Заснавальнікі | Асар Габрыэльсан, Густаў Ларсан |
Уласьнікі | Джылі і AMF[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Гётэборг, Швэцыя |
Ключавыя фігуры | Лі Шуфу (старшыня савета дырэктораў),
Хакан Самуэльсан (прэзыдэнт і генэральны дырэктар) |
Галіна | аўтамабільная |
Прадукцыя | аўтамабілі, рухавікі |
Абарачэньне | SEK 88,828 млрд. (2015)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | SEK 4,959 млрд. (2015)[4] |
Чысты прыбытак | SEK 3,599 млрд. (2015)[4] |
Лік супрацоўнікаў | 28 119 (2015)[4] |
Матчына кампанія | Zhejiang Geely Holding (Geely Holding) (КНР) |
Даччыныя кампаніі | Volvo Car Czech Republic[d] і Zenseact[d] |
Volvo Cars або Volvo Personvagnar AB (па-беларуску: Вольва Карз) — швэдзкая аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтобусаў, аўтамабіляў маркі «Volvo». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэборг, Швэцыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампанія заснаваная ў 1927 годзе Асарам Габрыэльсанам (па-швэдзку: Assar Gabrielsson) і Густавам Ларсанам (па-швэдзку: Gustaf Larson) як даччыная кампанія вядомага вытворца падшыпнікаў SKF. Першы аўтамабіль быў сабраны на заводзе ў Гётэбургу ў 1927 годзе. Пасьля набыцьця некалькіх пастаўшчыкоў і пашырэньня ўласных вытворчых магутнасьцей яна ператварылася ў буйнога вытворцу. Ужо ў 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасьць ад SKF.
Уласьнікі і кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1999 года Volvo знаходзіўся пад кантролем Ford Motor Company. 28 сакавіка 2010 году Volvo за $1.8 млрд. набыў кітайскі аўтавытворца Geely Automobile. Канчаткова ўгода была закрытая 2 жніўня 2010 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Volvo Cars — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)
- Volvo Aktiebolaget (анг.) Britannica.com
Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |