[go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

HTTPS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

HTTPS (па-ангельску: HyperText Transfer Protocol Secure — «абаронены пратакол перадачы гіпэртэксту») — пратакол прыкладнога ўзроўню перадачы дадзеных, які падтрымлівае шыфраваньне.

HTTPS не зьяўляецца асобным пратаколам. Гэта звычайны HTTP, які працуе праз шыфраваныя транспартныя мэханізмы SSL і TLS. Ён забясьпечвае абарону ад нападаў, заснаваных на праслухоўваньні сеткавага злучэньня.