Google Map Maker
Google Map Maker | |
Тып | картаграфія |
---|---|
Даступныя мовы | шматмоўная (у тым ліку і беларуская) |
Уладальнік | |
Аўтар | |
Пачатак працы | чэрвень 2008[1] |
Канец працы | 31 сакавіка 2017 |
Рэгістрацыя | абавязковая |
Актуальны стан | зачынены (2017) |
maps.google.com/mapmaker |
Google Map Maker (па-беларуску: Картограф Google[2]) — картаграфічны сэрвіс ад Google, мэта якога, у адрозьненьне ад Google Maps — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, Google лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.
У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Google Maps і Google Earth.
Дасяжнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 27 жніўня 2009 году сэрвіс даступны для наступных тэрыторыяў (маецца на ўвазе, што можна рабіць мапы на наступных тэрыторыях):[3]
Сэрвіс даступны не для ўсіх тэрыторыяў з бракам высокаякасных мапаў. Гэтак адбываецца, па большасьці варункаў, з-за браку якасьці фатаздымкаў гэтых тэрыторыяў.
17 жніўня 2009 году даступнай для рэдагаваньняў стала і тэрыторыя Беларусі.[4]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.pocket-lint.com/news/120440-google-map-maker-launches-uk
- ^ Картограф Google
- ^ Google Map Maker Availability, па стане на 27 жніўня 2009 году
- ^ Google Map Maker для Беларусі — Google Картограф // Ігар Маханёк