SamsungРау - гэта зручны і бяспечны мабільны плацёжны сэрвіс. Прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна ажыццявіць куплю па звычайнай банкаўскай карце па бескантактавай тэхналогіі або магнітнай паласе.
Проста
Правядзіце па экране знізу ўверх, каб запусціць SamsungРау, пацвердзіце аўтарызацыю адбіткам пальца або ПІН-кодам. Пасля гэтага, для аплаты проста паднясіце прыладу да плацёжнага тэрмінала.
Заўвага: для здзяйснення пакупкі доступ да сеткі Інтэрнэт не патрабуецца.
Паўсюдна
SamsungРау прымаецца да аплаты літаральна ўсюды, дзе можна здзейсніць куплю па звычайнай банкаўскай карце.
Бяспечна
SamsungРау выкарыстоўвае тры ўзроўнi абароны:
1. Такенiзацыя: замест рэальнага нумара карты выкарыстоўваецца спецыяльны лічбавы код, створаны выпадковым чынам - такен. ваша асабістая інфармацыя не выкарыстоўваецца падчас аплаты і застаецца ў бяспецы.
2. Samsung КNОХ: убудаваная сістэма бяспекі, якая абараняе смартфон ад спроб шкоднасных нападаў і бесперапынна адсочвае магчымыя ўразлівасці ў смартфоне.
3. Аўтарызацыя па адбітку пальца або PIN-коду: для аплаты з дапамогай SamsungРау прадугледжана абавязковая аўтарызацыя па адбітку пальца або РIN-коду для кожнай пакупкі.
Больш падрабязная інфармацыя пра сэрвіс і сумяшчальныя прылады даступная па спасылцы: http://www.samsung.com/ru/apps/mobile/samsungpay/
Заўвага: для працы прыкладання неабходны доступ да наступных функцый прылады:
- камера: для ўнясення інфармацыі пра карту метадам АРС (аптычнае распазнаванне сімвалаў).