[go: up one dir, main page]

Нэўтральны пункт гледжаньня

This page is a translated version of the page Neutral point of view and the translation is 95% complete.
Скарот:
NPOV
На гэтай старонцы апісанае правіла «нэўтральнага пункту гледжаньня» розных праектаў Вікімэдыі, ягоная гісторыя і прымяненьне.

Вікіпэдыя, Вікіслоўнік, Вікікнігі, Вікіцытатнік і Вікінавіны маюць строгае правіла нэўтральнага пункту гледжаньня (НПГ), але не Вікісховішча, Вікікрыніцы, Віківэрсытэт, Віківандроўка , Віківіды, мноства «кулюарных» праектаў або Мэта-Вікі. Сутнасьць гэтага правіла ў тым, што гэтыя праекты маюць большую карысьць, калі не прасоўваюць ці адкідаюць некаторыя пункты гледжаньня на пэўную тэму, але стараюцца прадставіць справядлівае, нэўтральнае апісаньне фактаў, у тым ліку ўсе існыя тлумачэньні і пункты гледжаньня (існуюць абмежаваньні па значнасьці пэўных пунктаў гледжаньня, якія могуць быць прычынай канфлікту). Гэтае правіла існуе ва ўсіх моўных разьдзелах праектаў, якія ім карыстаюцца, аднак асобныя дэталі правіла значна адрозьніваюцца ў розных праектах і ў розных моўных разьдзелах унутры праекту.

Для працы ў стылі НПГ варта ўсьведамляць, што нават шырока распаўсюджаныя або шырока прызнаныя пункты гледжаньня не абавязкова ўсеабдымныя.

Аднаму ўдзельніку складана дасягнуць НПГ адразу, хоць той ёсьць канчатковай мэтай у напісаньні артыкулу. Таму часам ён бачыцца паўтаральным працэсам (як і ўдзел у вікі ўвогуле), падчас якога супрацьлеглыя погляды палагоджваюцца ў мове і прадстаўленьні, каб стварыць бесстароньняе апісаньне, прымальнае для для ўсіх, паводле кансэнсуснага прыняцьця рашэньня.

НПГ ня быў бы магчымым бязь дзьвюх рысаў МэдыяВікі: рэдактары(-кі) абмяркоўваюць, але толькі адна старонка існуе пад гэтым загалоўкам. Іншымі словамі, «1. асобы ўзаемадзейнічаюць наўпрост, каб дзяліцца зьвесткамі і пераконваць адно аднаго, і 2. яны правяць агульны сродак, каб замацаваць уласныя меркаваньні».[1]

Гэта можа разглядацца ў якасьці спаборнага ладу, але спадзяемся, што ветлівага. Ад рэдактарак(-ў) чакаецца набліжэньне да НПГ у меру іх здольнасьці і вітаньне сумленна ўнесеных іншымі паляпшэньняў. Збой у такім ладзе можа прывесьці да вайны рэдагаваньняў, у якой некалькі бакоў акопваюцца, адмаўляюцца пагадзіцца і наўпрост скасоўваюць праўкі адно аднаго.

Энцыкляпэдыя агульнага прызначэньня — збор спалучаных ведаў з нэўтральнага пункту гледжаньня. Наколькі гэта магчыма, энцыкляпэдычнае пісьменства мае пазьбягаць пэўнага стаўленьня, акрамя як нэўтральнага.

Нэўтральны пункт гледжаньня імкнецца прадставіць думкі і зьявы такім чынам, каб прыхільнікі і праціўнікі маглі пагадзіцца. Вядома, поўная згода рэдка магчымая. У сьвеце ёсьць ідэолягі, якія не саступяць ні перад якім азнаямленьнем, акрамя як з настойлівай заявай, адпаведнай іх уласнаму пункту гледжаньня. Мы можам толькі шукаць від напісаньня, прыемны для сутнасна разважных людзей, якія могуць адрозьніць пэўныя погляды.

Некаторыя прыклады могуць дапамагчы зразумець гэты погляд:

1. Энцыкляпэдычны артыкул ня мае цьвердзіць, што прадпрыемства ёсьць злачынным, нават калі яго стваральнік верыць у гэта. Замест гэтага варта паказаць зьяву такога перакананьня іншых людзей і прычыны для гэтага. Затым варта таксама паказаць, што кажа іншы бок.

2. Энцыкляпэдычны артыкул ня мае цьвердзіць, што дазвольны капіталізм ёсьць найлепшым грамадзкім ладам. Ён мае паказваць довады абаронцаў гэтага погляду і довады людзей, якія не згаджаюцца з такім поглядам.

Мабыць, найпрасьцейшы спосаб зрабіць Вашае пісьменства больш энцыкляпэдычным — пісаць пра тое, у што людзі вераць, а не пра тое, што так ёсьць. Спытайце ў мяне пра гэта, калі гэта ўражвае Вас, як штосьці суб’ектыўнае, калектывісцкае або імпэрыялістычнае. Тое, у што людзі вераць, ёсьць прадметнай зьявай, і мы можам прадставіць гэта даволі лёгка з нэўтральнага пункту гледжаньня.

— Джымі Ўэйлз, заснавальнік Вікіпэдыі, [1]

Глядзіце таксама

Notes

  1. Мадэляваньне грамадзкай дынамікі ў асяродзьдзі супрацоўніцтва (2014). Супрацьлеглы лад — Кропка погляду, дзе кожнаму перагляду (то-бок меркаваньню) даюць аднолькавую бачнасьць і суіснуе неабмежаваны лік выданьняў старонкі.