23 жніўня
(Пасля перасылкі з 23.8)
23 жніўня — дзвесце трыццаць пяты (дзвесце трыццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 476: Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імператара Ромула Аўгустула і абвясціў сябе каралём. Фармальны канец існавання Заходняй Рымскай імперыі.
- 1552: Маскоўскае войска на чале з Іванам IV пачало аблогу Казані (сталіцы Казанскага ханства).
- 1561: Мікалай Радзівіл Чорны з початам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
- 1572: Варфаламееўская ноч у Парыжы.
- 1653: Крычаву нададзена магдэбургскае права і герб.
- 1939: У Маскве паміж Германіяй і СССР падпісаны дагавор аб ненападзенні, у тайным пратаколе да якога зацверджаны падзел Усходняй Еўропы (Пакт Молатава-Рыбентропа).
- 1975: Адчынены Харкаўскі метрапалітэн.
- 1989: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільнюс-Талін, дамагаючыся незалежнасці сваіх рэспублік.
- 2013: Заканчэнне этнаграфічнай экспедыцыі «Горкі-2013», арганізаванай Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.
Нарадзіліся
правіць- 1486: Сігізмунд Герберштэйн, аўстрыйскі дыпламат і падарожнік
- 1740: Іван VI, імператар расійскі
- 1741: Жан-Франсуа дэ Лаперуз, французскі мараплавец
- 1754: Людовік XVI, кароль французскі
- 1769: Жорж Кюўе, французскі натураліст
- 1880: Аляксандр Грын, рускі пісьменнік
- 1917: Пімен Панчанка, беларускі паэт (пам. 2.4.1995)
- 1938: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык
- 1943: Энтані Хантэр, амерыканскі біяхімік
- 1974: Сяргей Віктаравіч Жадан, украінскі паэт
- 1974: Канстанцін Сяргеевіч Навасёлаў, брытанскі фізік расійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1978: Кобі Браянт, амерыканскі баскетбаліст
Памерлі
правіць- 93: Гней Юлій Агрыкала, рымскі палкаводзец
- 634: Абу Бакр, першы мусульманскі халіф
- 1103: Магнус III, кароль Нарвегіі
- 1305: Уільям Уолес, нацыянальны герой Шатландыі
- 1478: Іаланда Французская
- 1806: Шарль Кулон, французскі фізік
- 1847: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фалькларыст (нар. 24.6.1796)
- 1849: Эдвард Хікс, амерыканскі мастак
- 1865: Фердынанд Георг Вальдмюлер, аўстрыйскі мастак
- 1895: Міхал Андрыёлі, беларускі і польскі ілюстратар і мастак, удзельнік паўстання 1863—1864 (нар. 2.11.1836)
- 1945: Людвіг фон Хофман, нямецкі мастак
- 1954: Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання (нар. 4.4.1896)
- 1955: Іван Краскоўскі, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, педагог (нар. 24.6.1880)
- 1968: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак (нар. 18.12.1883)
- 1978: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (нар. 24.7.1911)
- 1982: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1972 года
- 2010: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны
- 2016: Райнхард Зелтэн, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 5.10.1938)
- 2023: Георгій Марчук, беларускі пісьменнік, драматург
Святкуюць
правіць- Украіна: Дзень дзяржаўнага сцяга