[go: up one dir, main page]

Футбол

камандны від спорту з мячом, звычайна па 11 ігракоў у камандзе

Футбол (англ.: football, «нажны мяч») — камандны від спорту, мэтай якога з’яўляецца трапіць мячом у вароты суперніка як мага больш разоў. Самы папулярны від спорту ў свеце[1][2].

Футбол

Назва гульні

правіць

Поўная англійская назва (англ.: association football) была прыдумана каб адрозніваць гэту гульню ад іншых разнавіднасцей «нажнога мяча», асабліва рэгбі (англ.: rugby football). У 1880-я гады ў англійскай мове з’явілася скарочаная назва «soccer», якая ў нашы дні шырока распаўсюджана ў англамоўных краінах як самастойнае слова.

У іншых краінах назва гульні з’яўляецца:

  • або запазычаннем англійскага слова football, як у Расіі — футбол, у Партугаліі — парт.: futebol
  • або перакладам слова футбол, як, напрыклад, у нямецкай — ням.: Fußball, грэчаскай — грэч. ποδόσφαιρο, фінскай — фінск.: jalkapallo
  • або вытворнымі ад слоў «штурхаць», «нага» і г.д., як у італьянскай — італ.: calcio, харватскай — харв.: nogomet.

«Football», як міжнародная назва гульні выкарыстоўваецца ФІФА і МАК.

 
Футбольны мяч

Працэс гульні

правіць

Асобная футбольная гульня называецца матчам, які ў сваю чаргу складаецца з двух таймаў па 45 хвілін. Паўза паміж першым і другім таймам складае 15 хвілін, на працягу якой каманды адпачываюць, а па яе заканчэнні мяняюцца варотамі. У футбол гуляюць на полі з травяным ці сінтэтычным пакрыццём. Каманды-суперніцы складаюцца не больш чым з 11 гульцоў, з якіх 10 — палявыя і 1 — варатар. Яго асноўная задача — абарона варот. Астатнія гульцы таксама маюць свае задачы і пазіцыі на полі. Абаронцы — размяшчаюцца ў асноўным на сваёй палове поля, іх асноўная задача — процідзейнічаць нападнікам гульцам процілеглай каманды. Паўабаронцы — дзейнічаюць у сярэдзіне поля, іх роля — дапамагаць абаронцам ці нападнікам у залежнасці ад гульнявой сітуацыі. нападнікі — размяшчаюцца пераважна на палове поля суперніка, асноўная задача — забіваць галы. Мэта гульні — забіць мяч у вароты суперніка, зрабіць гэта як мага болей разоў і пастарацца не дапусціць гала ў свае вароты. Матч выйграе тая каманда, якая забіла больш галоў. У тым выпадку, калі на працягу двух таймаў каманды забілі аднолькавую колькасць галоў, або фіксуецца нічыя, або пераможца выяўляецца ў адпаведнасці з рэгламентам матча. У гэтым выпадку можа быць назначаны дадатковы час — яшчэ два таймы па 15 хвілін кожны. Як правіла, паміж асноўным і дадатковым часам матчу ёсць перапынак. Паміж таймамі дадатковага часу камандам даецца час толькі каб памяняцца паловамі поля. Раней у футболе існавалі правілы, якія аб’яўлялі пераможцам каманду, якая першай забіла гол (правіла «залатога гола») або каманду, якая выйгравала па заканчэнні любога з дадатковых таймаў (правіла «срэбнага гола»). Зараз дадатковы час або не назначаецца зусім, або гуляецца ў поўным аб’ёме (2 таймы па 15 хвілін). Калі на працягу дадатковага часу пераможцу выявіць не ўдаецца, праводзіцца серыя пасляматчавых пенальці, якія не з’яўляюцца часткай матчу. Серыя вядзецца датуль, пакуль не будзе выяўлены пераможца.

Асноўныя правілы

правіць

У футбол гуляюць скураным (або з падобнага матэрыялу) мячом сферычнай формы, дыяметрам ад 68 да 70 см і вагай ад 410 да 450 г. Матч вядзе рэферы, рашэнні якога з’яўляюцца канчатковымі падчас гульні. Яму дапамагаюць памочнікі рэферы, якія сочаць за афсайдамі, за тым, калі мяч пакідае поле, за тым, ці быў забіты гол і інш.

Трапленне мяча ў плошчу варот лічыцца голам. Варатар мае права лавіць мяч у рукі ў сваёй штрафной пляцоўцы. Астатнія гульцы і варатар па-за межамі штрафной пляцоўкі не маюць права датыкацца да мяча рукамі. Гульцы не маюць права адбіраць мяч з выкарыстаннем сілавых прыёмаў. Калі гулец парушае правілы па-за межамі сваёй штрафной пляцоўкі, пацярпелая каманда атрымлівае права на штрафны ўдар. У выніку парушэння ў штрафной, пацярпелая каманда атрымлівае права на пенальці (асобны ўдар з адлегласці ў 11 метраў у вароты, якія абараняе толькі варатар). За парушэнні рэферы можа вынесці папярэджанне (жоўтая картка), або выдаліць гульца (чырвоная картка). Дзве жоўтыя карткі аўтаматычна азначаюць выдаленне з поля.

 
Карта, якая паказвае папулярнасць футбола ў свеце. Краіны, у якіх футбол з’яўляецца самым папулярным відам спорту, афарбаваны зялёным; тыя, у якіх не, афарбаваны чырвоным. Розныя адценні зялёнага і чырвонага паказваюць колькасць гульцоў на 1000 жыхароў.

Футбол у свеце

правіць

Паводле заявы ФІФА [3] ў 2006 годзе ў футбол гулялі каля 265 мільёнаў чалавек. З іх больш, чым 26 мільёнаў — жанчыны. Зарэгістравана каля 1,7 мільёна каманд і больш, чым 300 000 прафесійных клубаў. У размеркаванні па краінах свету на першым месцы — ЗША (прыкладна 18 мільёнаў, 40 % з якіх — жанчыны), потым Інданезія (10 мільёнаў), Мексіка (7,4 мільёна), Кітай (7,2 мільёна), Бразілія (7 мільёнаў), Германія (6,2 мільёна), Бангладэш (5,2 мільёна), Італія (4 мільёна), Расія (3,8 мільёна).

Футбольныя структуры

правіць

Арганізацыі

правіць
 
У футболе асноўнай мэтай заўзятараў з'яўляецца заахвочванне сваёй каманды падчас матчу.

Існуе цэлы шэраг арганізацый, якія ажыццяўляюць кантроль, кіраванне і распаўсюджанне футбола. Асноўнай з іх з’яўляецца ФІФА, якая размяшчаецца ў Цюрыху, Швейцарыя. Яна займаецца арганізацыяй міжнародных спаборніцтваў сусветнага маштабу, у прыватнасці чэмпіянату свету. Далей ідуць кантынентальныя арганізацыі і арганізацыі па краінах, абласцях, гарадах і г.д. У кожнай маюцца абавязкі па арганізацыі адпаведных футбольных спаборніцтваў, кантролю за дзейнасцю клубаў, якія ў іх уваходзяць, распаўсюджаннем і папулярызацыяй футбола ў рэгіёнах.

Футбольны клуб — базавая ячэйка ўсёй футбольнай структуры. Ён з’яўляецца сувязным звяном паміж футбалістамі, персаналам і арганізацыямі. Па сутнасці гэта каманда футбалістаў, якая ўваходзіць у адну з арганізацый і якая мае пэўную інфраструктуру і абслуговы персанал.

Спаборніцтвы

правіць

Спаборніцтвы па футболе, як і ў любым іншым відзе спорту — важная складовая частка гульні. Спаборніцтвы арганізуюцца якой-небудзь федэрацыяй, для кожнага турніра складаецца рэгламент, у якім звычайна вызначаецца колькасць удзельнікаў, схема турніра, правілы вызначэння пераможцы, калі будзе роўнасць ачкоў і якія-небудзь адхіленні ад правілаў, напрыклад колькасць замен. Спаборніцтвы дзеляцца на ўнутраныя і міжнародныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на клубныя і спаборніцтвы нацыянальных зборных.

Найбольш вядомымі спаборніцтвамі з’яўляюцца:

Праводзіць ФІФА:

Праводзіць УЕФА:

Клубныя:

Разнавіднасці футбола

правіць

Існуе мноства разнавіднасцей футбола, у асноўным з меншай колькасцю гульцоў — у тым ліку пляжны футбол (гуляецца на пяску), футзал (міні-футбол, гуляецца ў памяшканні на спецыяльным пакрыцці), дваровы футбол (гуляецца на любым пакрыцці на палях любога памера любой колькасцю людзей), балотны футбол (гуляецца на балоце), футбольны фрыстайл (выкананне ўсялякіх фінтоў і трукаў).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць