4 мая
4 мая (4 траўня) — сто дваццаць чацвёрты (сто дваццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
Падзеі
правіць- 1471: Адбылася бітва пры Т’юксберы ў заходняй Англіі паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы.
- 1494: Экспедыцыя Х. Калумба адкрыла востраў Ямайка.
- 1626: Індзейцы прадалі галандцам Манхэтэн за шкляныя і бронзавыя цацкі агульным коштам на 60 гульдэнаў.
- 1838: Дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.
- 1886: Рабочыя арганізавалі дэманстрацыю на плошчы Хеймаркет у Чыкага.
- 1979: Маргарэт Тэтчэр заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 1990: Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
- 1995: Прыняты Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
- 2012: У Мінску ўпершыню адбыліся міжнародныя майстар класы, пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.
Нарадзіліся
правіць- 1008: Генрых I, кароль Францыі
- 1715: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат (пам. 17.5.1760)
- 1770: Франсуа Жэрар, французскі мастак
- 1799: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік (пам. 9.8.1856)
- 1825: Томас Генры Хакслі, брытанскі заолаг
- 1853: Станіслаў Нарбут, урач, вучоны-медык, мецэнат (пам. 11.3.1926)
- 1819: Фларыян Міладоўскі, беларускі кампазітар, піяніст і педагог
- 1881: Аляксандр Керанскі, расійскі палітык, сацыяліст, кіраўнік Часовага ўраду Расіі
- 1921: Эда Мурціч, харвацкі мастак
- 1928: Хосні Мубарак, чацвёрты Прэзідэнт Егіпта
- 1932: Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык (пам. 2.2.1983)
- 1951: Жэрар Жун’ё, французскі акцёр, рэжысёр
- 1962: Ежы Сасноўскі, польскі пісьменнік
- 1987: Сеск Фабрэгас, іспанскі футбаліст
Памерлі
правіць- 1406: Калуча Салютаці, італьянскі дзяржаўны дзеяч
- 1436: Энгельбрэкт Энгельбрэктсан, кіраўнік паўстання шведаў
- 1722: Клод Жыло, французскі мастак
- 1863: Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. (нар. 31.8.1832)
- 1929: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст (нар. 26.7.1896)
- 1955: Джорджэ Энеску, румынскі кампазітар
- 1980: Іосіп Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі (нар. 25.5.1892)
- 2005: Анатоль Сыс, беларускі паэт (нар. 26.10.1959)
- 2012: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец